https://www.traditionrolex.com/8
<p>Як кажуць прадстаўнікі творчай суполкі на сваёй старонцы У Кантакце: «Вас чакаюць выстава карцін і фотаздымкаў, вулічныя музыкі, клоўны і графіцісты, фокуснікі і бодзіарт»</p>

Як паведамляе «Твой стыль»:

26 мая на працягу ўсяго дня Савецкая вуліца ператворыцца ў так званы «гродзенскі Арбат» – галерэю пад адкрытым небам.

Як кажуць прадстаўнікі творчай суполкі на сваёй старонцы У Кантакце: «Вас чакаюць выстава карцін і фотаздымкаў, вулічныя музыкі, клоўны і графіцісты, фокуснікі і бодзіарт».

Сярод фатографаў і мастакоў будзе разыграны палёт на паветраным шары, што прадаставіць гродзенская фірма «АВС». Праект адбудзецца пад шыльдай «Жывая гісторыя». Пачатак мерапрыемства а 16.00, скончыцца яно а 21.00.

Існуе легенда пра тое, як адну з лепшых сваіх літаграфій «Езуіцкі кляштар у Гродне» Напалеон Орда напісаў, калі быў вязнем гродзенскай турмы, куды яго змясцілі за дапамогу паўстанцам Каліноўскага. Увогуле Напалеон Орда прысвяціў гораду над Нёманам каля дзесяці сваіх прац. Яны знаходзяцца ў сусветна вядомых музеях розных краін.

https://www.traditionrolex.com/8