<p>«Падарожжы ў Еўропу!» – гэта шэраг цудоўных вандровак па славутых мясцінах Беларусі, дзе стваралася еўрапейская гісторыя, размешчаны помнікі старажытнай беларускай архітэктуры. Першая вандроўка адбудзецца 2 чэрвеня 2012 года па маршруце Слонім−Альберцін−Альба−Ружаны−Косава</p>

Як паведамляе Таварыства аховы помнікаў:

Еўрапейскі клуб пры падтрымцы Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры і агульнанацыянальнай кампаніі «Будзьма беларусамі» запрашае на  «Падарожжы ў Еўропу!».

«Падарожжы ў Еўропу!» – гэта шэраг цудоўных вандровак па славутых мясцінах Беларусі, дзе стваралася еўрапейская гісторыя, размешчаны помнікі старажытнай беларускай архітэктуры.

Разам мы наведаем месцы, дзе жыве дух беларускай еўрапейскасці, пабачым асноўныя еўрапейскія архітэктурныя стылі, якія пануюць у Беларусі з часоў Сярэднявечча!

Першая вандроўка адбудзецца 2 чэрвеня 2012 года па маршруце Слонім−Альберцін−Альба−Ружаны−Косава.

andreykostel5_a46

Дадатковую інфармацыю і расклад будучых вандровак пытайцеся тут:

(+375 29) 169-48-11 (Юрый Меляшкевіч)

(+375 29) 396-59-69 (Наталля Мотуз)