https://www.traditionrolex.com/8
<p>У праграме фестывалю: парад рэтрамашын, шматлікія выставы, майстар-клас па танцу, дзе можна будзе вывучыць старадаўнія народныя і сярэднявечныя танцы, танцы эпох Рэнесанса і барока, танцы беларускіх мястэчак, рыцарскі і конны турніры, турнір лучнікаў, выступленні тэатральных гуртоў «Яварына» і «Фламея», канцэрт старадаўняй музыкі, агнявое прадстаўленне, выставы рамёстваў і сувенірнай прадукцыі</p>

Як паведамляе «Ашмянскi веснiк»:

Фестываль «Гальшанскі замак-2012 – Карнавал стагоддзяў» адбудзецца ў Гальшанах 26 мая. Мерапрыемства заснавана Ашмянскім райвыканкамам і турыстычным агенцтвам «Гісторыя-Тур».

У праграме фестывалю: парад рэтрамашын, шматлікія выставы, майстар-клас па танцу, дзе можна будзе вывучыць старадаўнія народныя і сярэднявечныя танцы, танцы эпох Рэнесанса і барока, танцы беларускіх мястэчак, рыцарскі і конны турніры, турнір лучнікаў, выступленні тэатральных гуртоў «Яварына» і «Фламея», канцэрт старадаўняй музыкі, агнявое прадстаўленне, выставы рамёстваў і сувенірнай прадукцыі.

Кошт білетаў для дзяцей ад трох гадоў, школьнікаў і студэнтаў (па студэнцкім білеце) – 20 тысяч рублёў, для дарослых – 40 тысяч рублёў.

Праграма Міжнародных Гальшанскіх чытанняў «Гісторыка-культурная спадчына Ашмяншчыны»

25 мая а/г Гальшаны


9.30–10.00
Рэгістрацыя ўдзельнікаў канферэнцыі (Гальшаны, сельскі Дом культуры)

10.00–10.30 Азнаямленне з выстаўкамі:
- фотавыстаўка гісторыка-культурнай спадчыны Ашмяншчыны «Шануючы памяць краю свайго…»;
- «Культавыя збудаванні вачыма юных мастакоў» па выніках рэгіянальнага конкурсу дзіцячых школ мастацтваў Астравецкага, Ашмянскага і Смаргонскага раёнаў;
- выстаўка «Гальшанскі альфабэт»;
- выстаўка ўнікальных і арыгінальных выданняў навуковай бібліятэкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі;
- выстаўка літаратуры «Край сівой даўніны і прыгожых легенд»;
- выстаўка «Новыя археалагічныя знаходкі на тэрыторыі Ашмянскага раёна».
Рэтраспектыўная прэзентацыя па выніках мінулых канферэнцый, прысвечаная юбілею Гальшанскіх чытанняў.

10.30–11.00 Тэатралізаваны пралог «3 гісторыі маёй старонкі».

11.00–13.00 Адкрыццё і пленарнае пасяджэнне канферэнцыі. Прэзентацыя музычнай сюіты кампазітара Ганны Кароткінай «Гальшаны».

14.00–15.00 Наведванне археалагічных раскопак з азнаямленнем вынікаў даследаванняў.

15.00–17.00 Праца па секцыях.

Секцыя № 1 (Гальшанскі сельскі Дом культуры)

Секцыя № 2 (Гальшанская гімназія).

17.00–18.00 Канцэрт духоўнай музыкі.

 

 

 

https://www.traditionrolex.com/8