<div class="intro">У Іўі поўным ходам ідзе будаўніцтва новага помніка. Знак, які неўзабаве з’явіцца ў самым цэнтры горада, будзе сведчыць пра еднасць рэлігій: хрысціянскай (праваслаўя і каталіцызма), мусульманскай і іўдзейскай</div>

Як паведамляе "Твой Стыль":

У Іўі поўным ходам ідзе будаўніцтва новага помніка. Знак, які неўзабаве з’явіцца ў самым цэнтры горада, будзе сведчыць пра еднасць рэлігій: хрысціянскай (праваслаўя і каталіцызма), мусульманскай і іўдзейскай.

Які выгляд прыме помнік канчаткова, пакуль што трымаецца ў сакрэце, аднак мясцовыя жыхары кажуць, што кожны бок манумента стане сімвалізаваць асобны рэлігійны кірунак.

Застаецца толькі дадаць, што помнік узводзіцца на тым месцы, дзе раней быў стары будынак так званых гандлёвых радоў. Дом, які перажыў войны і рэвалюцыі, паспяхова зняслі, і некаторы час іўеўчане бавіліся панарамным аглядам цэнтральнай часткі свайго гораду.

Аднак, як гаворыцца, «свята месца пуста не бывае». Вельмі хутка ў турыстаў будзе дадатковы стымул пракласці свой маршрут праз Іўе.

Юры Камягін