https://www.traditionrolex.com/8
<p>Ён узнік пры падтрымцы ААН у рамках праекта па развіцці міжнароднай доследнай і інфармацыйнай сеткі па Чарнобылі і стаў добрай базай для фізічнага развіцця і загартоўкі падлеткаў</p>

Адзіны сярод устаноў адукацыі Беларусі вонкавы скаладром створаны ў гімназіі г.п. Доўск Рагачоўскага раёна. Аб гэтым пиша газета «Звязда».

Ён узнік пры падтрымцы ААН у рамках праекта па развіцці міжнароднай доследнай і інфармацыйнай сеткі па Чарнобылі і стаў добрай базай для фізічнага развіцця і загартоўкі падлеткаў.

Створаны клуб «Ліга», у якім займаецца больш за трыццаць дзяцей. Наведваць гэты штучны скаладром могуць таксама ўсе ахвотныя жыхары гарпасёлка. Заняткі праходзяць пад абавязковым наглядам трэнераў.

— Нашы навучэнцы набываюць вопыт, які можа спатрэбіцца не толькі для ўзыходжання на горныя вяршыні, але і ў прафесіі выратавальнікаў, у прамысловым альпінізме, — растлумачыў вартасці школьнага скаладрома адзін з трэнераў гімназіі Андрэй Селядцоў.

main-big


https://www.traditionrolex.com/8