https://www.traditionrolex.com/8
<p>Так напісана і на шыльдах, вывешаных камунальнымі службамі, і на шыльдах, якія зрабілі гаспадары дамоў</p>

Так напісана і на шыльдах, вывешаных камунальнымі службамі, і на шыльдах, якія зрабілі гаспадары дамоў.

З дваццаці шыльд, якія карэспандэнт Westki.info пабачыў на вуліцы, чатырнаццаць пачынаюць імя першадрукара з літары «Г».

 

1

2

3

4

Яшчэ тры шыльды падаюць толькі прозвішча першадрукара. Не ведалі, як напісаць і баяліся паблытаць?

5

Падобным чынам – толькі прозвішчам – падпісаная адзіная беларускамоўная шыльда на вуліцы Скарыны.

6

На трох шыльдах напісана правільна – «Ф. Скорины», але па-руску.

7

У мінулым стагоддзі існавала меркаванне, што Францыск Скарына меў праваслаўнае імя Георгій. Яно з’явілася ў выніку памылкі перапісчыка, які капіраваў змест граматы Жыгімонта І. Лацінскі прыметнік egregium («выдатны», «знакаміты»), які вялікі князь ужыў у дачыненні да Скарыны, перапісчык падаў як georgii.

Пытанні наконт імя Скарыны былі знятыя ў 1995 годзе, калі гісторык Георгій Галенчанка адшукаў арыгінальны тэкст граматы Жыгімонта І. Першадрукар быў прадстаўлены ў дакуменце як egregium Francisci Scorina de Poloczko artium et medicine doctoris.

Кастусь Шыталь

https://www.traditionrolex.com/8