https://www.traditionrolex.com/8
<p>Аўтобус будзе курсаваць тры разы на тыдзень</p>
З 15 чэрвеня з’явіцца зручны варыянт даезду з Гродна ў Вільню. Аўтобус будзе курсаваць тры разы на тыдзень.

Адпраўленне з Гродна ў 10 гадзін раніцы, назад аўтобус выязджае з віленскага аўтавакзала ў 20 гадзін. Аўтобус будзе курсаваць па панядзелках, серадах і пятніцах. Квіткі можна набыць у касах гродзенскага аўтавакзала, кошт да Вільні – 50 тысяч рублёў, да Друскенікаў – 25 тысяч.

Дагэтуль, як піша «Твой стыль», прамых рэйсаў у Вільню з Гродна было два: у 5.45 раніцы па аўторках, пятніцах і нядзелях курсуе маршрут Брэст–Вільня. З-за таго, што гэта транзіт, гродзенцы часам застаюцца без квіткоў, дый адыходзіць гэты аўтобус вельмі рана. Наступны маршрут – Гродна–Рыга – прыходзіць у Вільню толькі пасля апоўначы. У асноўным гродзенцы даязджалі ў Вільню з перасадкамі: спачатку з Гродна да Друскенікаў, а пасля ў Вільню, аднак гэта даволі дарагі варыянт, бо толькі дарога з Друскенікаў да Вільні каштуе каля 30 літаў.


https://www.traditionrolex.com/8