<p>Сёлета мерапрыемства прызначана на 16 чэрвеня ў вёсцы Дубае, што ў Пінскім раёне. Дубае сёння – гэта архітэктурна-паркавы комплекс. У свой час маёнтак належаў Альбрэхту Радзівілу, які ў 1635 г. падарыў яго пінскім езуітам пад летнюю рэзідэнцыю. Тут жа прайшло дзяцінства вядомага паэта Адама Нарушэвіча</p>

Як паведамляе Радыё Рацыя:

Экалагічны фестываль ZялёнY, які ў другі раз адбудзецца на Піншчыне, прэтэндуе стаць першым палескім музычным фэстам сучаснай музыкі. Арганізатары між іншым маюць у планах вывесці яго на міжнародны ўзровень.

Сёлета мерапрыемства прызначана на 16 чэрвеня ў вёсцы Дубае, што ў Пінскім раёне. Дубае сёння – гэта архітэктурна-паркавы комплекс. У свой час маёнтак належаў Альбрэхту Радзівілу, які ў 1635 г. падарыў яго пінскім езуітам пад летнюю рэзідэнцыю. Тут жа прайшло дзяцінства вядомага паэта Адама Нарушэвіча.

Арганізатар Юрый Грамовіч адзначыў, што ён са сваімі паплечнікамі намагаецца рабіць усё, каб павышаць марку якасці:

Ідзем наперад, нягледзячы на вялікія ці малыя бар’еры, робім для людзей, каб яны былі задаволеныя. Мы ў мінулым годзе абяцалі, што здзівім, і здзівілі, многія пра гэта сказалі. У гэтым годзе таксама паспрабуем здзівіць. Таму прыходзьце на фестываль, будзем радаваць музыкай, здзіўляць святлом, гукам і проста добрай арганізацыяй гэтага фестывалю, каб людзі змаглі прыйсці і адпачыць.

Даведацца пра больш дэталёвую інфармацыю аб фэсце ZялёнY можна ў сацыяльнай сетцы «УКантакце» на старонцы арганізатара Юрыя Грамовіча. Гасцямі сёлетняга мерапрыемства будуць ды-джэі з Мінска і Масквы.

Юрась Палескі