<p>Алесь Крой вярнуўся з веласіпеднай вандроўкі і мяркуе, што прыцягнуць людзей розных пакаленняў да краязнаўства можна практычным спосабам, пешшу і на веласіпедах</p>

Як паведамляе Радыё Рацыя:

Імёны знакавых людзей гродзенскай зямлі імкнецца папулярызаваць нефармальна створанае «Кола сяброў на роварах». Адзін з яго ідэйных натхняльнікаў – краязнавец Алесь Крой. Ён – у ліку распрацоўшчыкаў маршрута «Па мясцінах акадэміка Карскага».

Алесь Крой вярнуўся з веласіпеднай вандроўкі і мяркуе, што прыцягнуць людзей розных пакаленняў да краязнаўства можна практычным спосабам, пешшу і на веласіпедах.

– Адчуванне выдатнае. Проста супер! Я гэты маршрут на аўтамабілі аб’ехаў не аднойчы. Адчуванні на веласіпедзе зусім іншыя. Таму што гэта бліжэй да зямлі нашай. А наша зямля – гэта наша мова, культура, усё становіцца бліжэй. Калі ты сядзіш у машыне ці аўтобусе, неяк гэтага не адчуваеш. Ты ходзіш тымі сцяжынкамі, п’еш тую ваду, якую мабыць піў акадэмік Карскі.

Ужо цяпер «Кола сяброў на роварах» плануе іншыя вандроўкі.

Ales-Kroj

Па выніках першых вандровак будуць складацца інтэрактыўныя карты, якія дапамогуць іншым групам актыўных турыстаў.

Якуб Сушчынскі