https://www.traditionrolex.com/8
<p>Ягоны стваральнік Ігар Цалінін можа ездзіць на ім з хуткасцю 25 км у гадзіну</p>

Як паведамляе belsat.eu:

Ягоны стваральнік Ігар Цалінін можа ездзіць на ім з хуткасцю 25 км у гадзіну.

У Еўропе электравеласіпеды ўжо не навіна: для іх стварылі адмысловыя правілы дарожнага руху. Рухавік мусіць стартаваць толькі тады, калі пачаўся рух пры дапамозе педаляў.

Разганяцца з дапамогаю матора можна не больш як на 25 км у гадзіну.

Ігар Цалінін, які кіруе таксама сайтам «Горад майстроў» (nuna.by), 7 чэрвеня ў Мінску прадэманстраваў свой варыянт.

57966898

Ён абсталяваў яго маторам-колам, кіроўнаю прыладаю і акумулятарам. Наладавання батарэі хапае прыкладна на дзве гадзіны, у залежнасці ад вагі веласіпедыста. Такім чынам, на электравеласіпедзе можна без цяжкасцей праехаць прыкладна 50 км.



Паводле актывіста веларуху Яўгена Харужага, на такім гібрыдным транспартным сродку асабліва зручна падарожнічаць там, дзе няроўны рэльеф.



Cтаршы інспектар упраўлення ДАІ Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі Станіслаў Салавей, скрупулёзна агледзеўшы электравеласіпед і паразмаўляўшы з распрацоўшчыкам, сцвердзіў, што веласіпед з электрарухавіком застаецца веласіпедам, а таму можна карыстацца Правіламі дарожнага руху, якія існуюць цяпер.

https://www.traditionrolex.com/8