https://www.traditionrolex.com/8
<p><span style="font-size: 12.0pt; line-height: 115%; font-family: 'Times New Roman','serif'; mso-fareast-font-family: Calibri; mso-fareast-theme-font: minor-latin; mso-ansi-language: BE; mso-fareast-language: EN-US; mso-bidi-language: AR-SA;" lang="BE">Раней гэта вуліца называлася Койданаўскай. Яна была пракладзена ў канцы </span><span style="font-size: 12.0pt; line-height: 115%; font-family: 'Times New Roman','serif'; mso-fareast-font-family: Calibri; mso-fareast-theme-font: minor-latin; mso-ansi-language: DE; mso-fareast-language: EN-US; mso-bidi-language: AR-SA;" lang="DE">XVI </span><span style="font-size: 12.0pt; line-height: 115%; font-family: 'Times New Roman','serif'; mso-fareast-font-family: Calibri; mso-fareast-theme-font: minor-latin; mso-ansi-language: BE; mso-fareast-language: EN-US; mso-bidi-language: AR-SA;" lang="BE">стагоддзя і праз браму ў гарадскіх умацаваннях злучала цэнтральную плошчу горада са шляхам, які вёў у бок мястэчка Койданава </span></p>

Раней гэта вуліца называлася Койданаўскай. Яна была пракладзена ў канцы XVI стагоддзя і праз браму ў гарадскіх умацаваннях злучала цэнтральную плошчу горада са шляхам, які вёў у бок мястэчка Койданава (сёння – Дзяржынск). У XVIIXVIII стагоддзях гэта вуліца лічылася самай арыстакратычннай. На ей будавалі свае сядзібы мінскя багацеі і прыгарадныя земляўласнікі. Там знаходзіўся драўляны кляштар бенедыктынцаў і адзін з першых у горадзе шпіталей.

З першай паловы XIX стагоддзя засялялася купцамі і заможнымі мяшчанамі. З 1872 года мінскія губернатары ездзілі па ёй з чыгуначнага вакзала да сваёй рэзідэнцыі, што месцілася на Саборнай плошчы (сёння – плошча Свабоды). 

У 1919 годзе Койданаўская вуліца была перайменаваная савецкімі ўладамі ў гонар Фердынанда Ласаля (1825–1864), нямецкага сацыяліста і філосафа. У час польскай акупацыі 1919-1920 гадоў ёй была вернута старая назва, а ў 1922 годзе Койданаўская па волі бальшавікоў атрымала назву Рэвалюцыйнай.

У 1941–1944 гадах, у час нямецкай акупацыі, вуліца ператварылася ў Кірхенштрасэ, а беларусы паміж сабой называлі яе вуліцай Рагнеды.

Таямніцы незвычайнай камяніцы на Рэвалюцыйнай, 15

Камяніца ўяўляе сабой твор архітэктуры пачатку XIX стагоддзя, што ўзводзіўся рукамі мясцовых рамеснікаў і стаў узорам іх будаўнічага майстэрства. Будынак не быў падобным да іншых і да канца 1930-х гадоў захаваў сваю першапачатковую ўнутраную планіроўку і знешні выгляд. Пазней адбыліся толькі нязначныя змены. 

Калі была ўзведзена камяніца – дакладна невядома. Доўгі час на вуліцы, як і ва ўсім горадзе, панавала драўляная забудова. Пажары 1809 і 1812 гадоў істотна спустошылі яе. Таму невыпадкова будынак на месцы сучаснага быў зафіксаваны толькі на плане Мінска 1833 года. Каменныя сцены ўратавалі яго ад знішчальных пажараў 1835 і 1881 гадоў.

У розныя часы ў гэтым будынку знаходзіліся: прыёмнік для беспрыкутных, Інстытут беларускай культуры (Інбелкульт), Беларуская акадэмія навук, следчы ізалятар Народнага камісарыята ўнутраных спраў (НКУС), аўтамабільная інспекцыя Мінска, Мінскае адраснае бюро, Мінскае гарадское ўпраўленне міліцыі, нацыянальны навукова-асветны цэнтр імя Ф. Скарыны, згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» і іншыя арганізацыі. 

З верасня 2005 года ў Мінску працавала  аддзяленне пасольства Швецыі. У чэрвені 2008 года рашэннем шведскага ўрада яно было ператворана ў самастойнае пасольства. Першым Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь, які стала жыве і працуе ў Мінску, стаў Стэфан Эрыксан. З пачатку 2012 года пасольства Швецыі займае будынак з незвычайнай гісторыяй па вуліцы Рэвалюцыйнай, 15.

https://www.traditionrolex.com/8