Марк Шагал на вулічнай выставе ў Мінску (фота)

11.06.2012 - Новости

Марк Шагал на вулічнай выставе ў Мінску (фота)

Плошча Якуба Коласа ў цэнтры Мінска ператварылася ў вулічную галерэю. Усё лета тут, пад адкрытым небам, будзе працаваць выстава рэпрадукцый выбітнага беларускага мастака Марка Шагала. 19 вялікіх стэндаў паказваюць карціны, гісторыя стварэння якіх звязана з Беларуссю. Адкрыццё ўжо прыцягнула шмат гледачоў і сучасных дзеячаў культуры

Плошча Якуба Коласа ў цэнтры Мінска ператварылася ў вулічную галерэю. Усё лета тут, пад адкрытым небам, будзе працаваць выстава рэпрадукцый выбітнага беларускага мастака Марка Шагала. 19 вялікіх стэндаў паказваюць карціны, гісторыя стварэння якіх звязаная з Беларуссю. Адкрыццё ўжо прыцягнула шмат гледачоў і сучасных дзеячаў культуры.

Пра тое, як еўрапейская традыцыя мастацкіх вулічных выстаў прыйшла ў Беларусь — у рэпартажы Generation.by.

Падзея прысвечана святкаванню 125-годдзя Шагала. На выставе сабраныя 19 прац мастака. Кожная рэпрадукцыя суправаджаецца гісторыяй пра стварэнне і асаблівасці карціны на чатырох мовах — беларускай, рускай, англійскай і французскай.

Арганізатары адзначылі, што суправаджальны тэкст гэтак жа важны, як і самі карціны, паколькі любая праца Шагала — гэта набор знакаў, гісторый і ўзаемасувязей, веданне якіх можа цалкам змяніць успрыманне карціны. Сама выстава арганізуецца Мінгарвыканкамам супольна з фондам «Ідэя».

1

На адкрыцці быў і пасол Францыі ў Беларусі Мішэль Рэнэры: «Мы не змаглі застацца абыякавымі ў адносінах да такога мерапрыемства, усё-ткі Марк Шагал з'яўляецца грамадзянінам Францыі. Наша краіна прыняла яго, таму што ён не мог развіваць сваё мастацтва на радзіме, на сваёй зямлі. Марк Шагал працаваў у Францыі ў імя мастацтва ўсяго свету».

Пра актуальнасьць падзеі распавядае Віктар Радзькоў, сузаснавальнік фонду «Ідэя», адзін з арганізатараў выставы:

«Такія выставы змяняюць прастору горада. Мы жадаем, каб горад стаў больш прыгодны для жыцьця. А яшчэ мы хочам, каб беларусы памяталі, што Шагал — беларус. Для нас не мае значэння, чый ён там грамадзянін, бо ён — наш. Усё жыццё Шагал узгадваў пра Віцебск, вось гэта істотна. Нам неабходна папулярызаваць творчасьць Шагала, ён варты таго, каб пра яго больш ведалі».

Адкрыццё выставы было даволі ўрачыстым, але без магчымага пафасу — цёпла і па-мастацку. Працы Шагала маюць сваеасаблівае чараўніцтва, таму і само адкрыццё нагадвала частку нейкага чароўнага спектакля са шматлікімі цікавосткамі. Так, сярод натоўпу ўзвышаліся шляхетна апранутыя людзі на хадулях, якія выглядалі сапраўднымі волатамі. Тут жа разгарнулася вясёлая пастаноўка «Фотафрэнія» вулічнага інтэрактыўнага тэатра «Мусташ», што моцна пацешыла прахожых.

3

Адзін з хлопцаў побач распавядае, як патрапіў у шумны натоўп на плошчы Якуба Коласа: «Усё так утульна неяк, цёпла. Мяне ж гэтая цеплыня і прывабіла, ішоў побач і адчуў нейкую энергію дзіўную. Вось таму я і тут. Да Еўропы набліжаемся ці што? Цяжка паверыць».

Для Мінска гэта сапраўдная падзея, бо такія буйныя вулічныя выставы пакуль рэдкасць для нас. У мінулым годзе тут жа праходзіла выстава дызайнерскіх плакатаў «Дыялог дызайну», якая карысталася значнай папулярнасцю.

4

Як аказалася, шмат хто не верыў у тое, што выставу ўсё ж такі дазволяць правесці.

Так, архітэктар Ірэна кажа: «Я проста рада, што гэта ў нас ёсць, бо я думала, што забароняць і гэта. Мастацтва — гэта ж свабода, а з ёй у нас бываюць праблемы. Гэта маленькі кволенькі крок у параўнанні з тым, што робіцца ў Еўропе, але ж дзякуй і за гэта».

5

Выстава на плошчы Якуба Коласа стане часткай вялікага творчага праекта пад назвай «Мастак і горад», асноўныя мерапрыемствы якога пройдуць з чэрвеня па верасень. Прадстаўнікі Мінгарвыканкама папярэдне агучвалі жаданне найперш наблізіць творчасьць сусветна вядомага выхадца Беларусі да людзей, вывеўшы ягоныя працы з музейных сцен на гарадскія вуліцы. Задума ўдалася, і падзея ўжо сабрала шмат зацікаўленых.

«Гэта вельмі значная падзея. Людзі павінны ведаць сваіх герояў у твар, як бы банальна гэта ні гучала. Вельмі цудоўна, што працы выстаўляюцца ў цэнтры горада — кожны можа ісці і пабачыць іх, даведацца штосьці новае пра мастака ды і наогул для агульнага развіцця, чаго вельмі не хапае нашым людзям», — дзеліцца ўражаннямі студэнтка Юля.

«Вельмі класна, што ладзяцца такія мерапрыемствы. Іх можа наведаць шмат людзей, якія выпадкова праходзілі тут. Такое цудоўнае надвор'е, цікавыя карціны, прыемна. Праўда, было б лепш, каб подпісы да прац былі больш інфарматыўнымі», — дадае студэнтка журфака.

6

Праўда, сярод наведвальнікаў ёсць і крытыкі, якіх рэпрадукцыямі не спакусіш.

«Нічога дзіўнага, як і ўсё ў Беларусі. Што можа быць добрага ў рэпрадукцыях? Я не ведаю. Не разумею, навошта гэта ўвогуле ладзіцца», — не пабаяўся выказаць свае ўражанні адзін студэнт, чым адразу прыцягнуў да сябе ўвагу ды шквал абураных заўваг ад наведвальнікаў побач.

7

Незвычайны для Мінска, аднак такі чаканы фармат вулічнай выставы, прыцягнуў на адкрыццё і шмат сучасных дзеячаў культуры і мастацтва. Так, сярод іншых застаем за фатаграфаваннем на фоне сусветна вядомых карцін Шагала арт-дырэктара галерэі сучаснага мастацтва «Ў» Ганну Чыстасердаву з калегамі:

«Дзякуй арганізатарам за тое, што яны пачалі працаваць з гарадской прасторай. Гэта толькі першыя крокі для Мінска, і вельмі прыемна пабачыць мастацкія творы не толькі ў галерэях і музеях, але ж і на вуліцах горада. Вельмі добра, што ў нас ёсць магчымасць даведацца больш пра нашых суайчыньнікаў, якія жылі ў Беларусі. Я спадзяюся, што гэта толькі першая рэтраспектыва, і мяркую, што арганізатары змогуць зладзіць яшчэ шмат такіх выстаў. Бо ў нас яшчэ шмат вядомых імёнаў, якія не так вядомыя, як Шагал, але якія таксама не трэба забываць».

jhqfr21p7zaj1upf3caz1bp4v8cib9-org

8

plcukwz23t1aoxdriari54b3b2o93e-org


 

Рубрики: Фестивали

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах