https://www.traditionrolex.com/8
<p>Адміністрацыя ўстановы не каментуе здарэнне</p>

У лагеры «Купалінка», што пад Радашкавічамі, 11 чэрвеня патануў хлопчык. Пра гэта «НН» паведаміла чытачка, чыя дачка адпачывае ў лагеры, паведамляе «Наша Нiва».

У «Купалінцы» пацвердзілі факт трагедыі, але пра акалічнасці гаварыць не сталі. Супрацоўніца лагера заявіла, што кіраўніцтва прадпрыемства, якому належыць лагер, забараніла даваць каментары на гэту тэму.

Лагер «Купалінка» належыць ААТ «Завод сродкаў комплекснай аўтаматызацыі».

https://www.traditionrolex.com/8