Дні культуры Катара ў Беларусі

19.06.2012 - Новости

Дні культуры Катара ў Беларусі

Майстры мастацтваў Катара выступяць на сцэне Белдзяржфілармоніі. А перад ёй разгорне свае шатры катарская Культурная вёска. Тут можна будзе пачаставацца нацыянальнымі ласункамі і напоямі, паслухаць гучанне катарскіх інструментаў, пабачыць вырабы рамеснікаў. Усе мерапрыемствы Дзён культуры Катара - бясплатныя

Начальнік аддзела міжнародных сувязей Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Міхаіл Кажура паведамляе "Культура", што 18 - 20 чэрвеня ў нашай краіне пройдуць Дні культуры Катара. Іх арганізатары - Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрства культуры, мастацтваў і спадчыны Дзяржавы Катар пры арганізацыйным садзейнічанні Пасольства Беларусі ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах.

Мяркуецца, што катарскую дэлегацыю складам да 70 чалавек узначаліць міністр культуры, мастацтваў і спадчыны Хамад Абдул Азіз Аль-Кувары.

Па словах Міхаіла Кажуры, майстры мастацтваў Катара выступяць на сцэне Белдзяржфілармоніі. А перад ёй разгорне свае шатры катарская Культурная вёска. Тут можна будзе пачаставацца нацыянальнымі ласункамі і напоямі, паслухаць гучанне катарскіх інструментаў, пабачыць вырабы рамеснікаў. Усе мерапрыемствы Дзён культуры Катара - бясплатныя. Запрашальнікі на канцэрты майстроў мастацтваў Катара можна атрымаць у касах філармоніі.

Рубрики: Фестивали

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах