https://www.traditionrolex.com/8
<p>У Брэсце заклікаюць да здаровага ладу жыцця</p>

Як паведамляе Радыё Рацыя:

У нядзелю 24 чэрвеня пройдзе ўжо шаснаццаты па ліку «Берасцейскі забег». Мерапрыемства атрымала назву «Цвярозы Брэст – мой горад».

«У гэты раз такая падзея мае прысвячэнне пэўнай тэме, – падкрэсліў арганізатар мерапрыемства Алег Голас, – менавіта прапагандзе здаровага ладу жыцця. У асноўным да нас прыходзіць моладзь. Поўны адказ ад курэння тытуню, ужыцця алкаголю – усяго, што выклікае самаразбурэнне. І каб моладзь сама прыйшла да гэтага, а не штуршком звонку ў спіну».

Арганізатарам забегу выступіла брэсцкае маладзёжнае грамадскае аб’яднанне «Спадчына» пры інфармацыйнай падтрымцы сацыяльнага блога «Вменяемый Брест». Збор удзельнікаў адбудзецца а 10-й гадзіне раніцы каля Цэнтральнай прыстані па вуліцы Набярэжнай імя Францыска Скарыны. 


https://www.traditionrolex.com/8