https://www.traditionrolex.com/8
<p>Неўзабаве ў цэнтры сталіцы адкрыецца новая ўстанова грамадскага харчавання, якая прэтэндуе стаць «культурным цэнтрам для рокераў»</p>

 Неўзабаве ў цэнтры сталіцы адкрыецца новая ўстанова грамадскага харчавання, якая прэтэндуе стаць «культурным цэнтрам для рокераў».

Рок-кавярня «TNT» размесціцца па адрасе Рэвалюцыйная, 9, у будынку, што з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Назву стваральнікі пазычылі ў аўстралійскіх дзядуляў з «AC/DC» (так называецца адна з песень знакамітых рокераў). А яшчэ TNT можна расшыфраваць як трынітраталуол, ці траціл, «выбухоўка» ў цэнтры горада.

Ідэя рок-кафэ сама па сабе не новая. Першая ўстанова падобнага кшталту — «Hard Rock Cafe», з’явілася ў Лондане напачатку70-х. Цяпер гэта сетка налічвае 150 рэстаранаў у 53 краінах свету.

«Веласіпед мы не вынаходзілі», прызнаецца Аляксей Кароль, адзін з супрацоўнікаў. «Але мінскі „TNT“ — гэта цалкам аўтарскі праект, які будзе не падобны да іншых».

Імя аўтара карэспандэнту nn.by не паведамілі, спаслаўшыся на камерцыйную таямніцу. Вядома толькі, што гэта заможны беларус, для якога рэстарацыі далёка не асноўны від прыбытку.

Адметнасць кавярні дапамагалі стварыць вядомыя беларускія дызайнеры Уладзімір Цэслер і Аляксандр Трусаў.

Нават за некалькі тыдняў да адкрыцця паглядзець тут ёсць на што. Падлога выкладзеная старымі вінілавымі пласцінкамі і заліта празрыстым вінілам. На сценах — шматлікія гітары, постары вядомыхрок-гуртоў. Ды аграменныя плазменныя тэлевізары, па якіх будуць круціць канцэрты тых самых гуртоў.

А вось футбол вы тут не пагледзіцё. «На першапачатковым этапе не хацелася б уключаць спартыўныя трансляцыі. Гэтарок-установа, і тут павінны ісці музычныя перадачы», кажа Яўген, іншы супрацоўнік.

Меню рэстарана таксама «канцэптуальнае». Пераважаюць стравы амерыканскай кухні:фаст-фуд,грыль-меню, бурытас. А як жа, «рок — ён адтуль».

Апроч амерыканскай, у меню і афармленні страваў будзе прысутнічаць «саўдэпаўская» тэматыка. Маўляў, настальгія па часах, калі рок быў забаронены.

Стваральнікі абяцаюць здзівіць усіх незвычайнай падачай страваў ды напояў.

Напрыклад, піва вам могуць прынесці ў вядры, вантузе ці нават медыцынскім гаршку.

Яшчэ з кулінарных «фішак» — «дні абароны дзяцей ад маннай кашы», з пашыраным дзіцячым меню. Так, у гэтайрок-кавярнібудзе месца і для нашчадкаў рокераў.

Тым, каму будзе дрэнна пасля «ўчорашняга», прапануюць стравы з «апахмельнага меню».

https://www.traditionrolex.com/8