https://www.traditionrolex.com/8
<p>Міжнародны праект “Вандроўка ў этнаказку” прадугледжвае, між іншым, разбудаванне інфраструктуры знакамітага Гудзевіцкага літаратурна-краязнаўчага музея. Сама ж унікальная музейная экспазіцыя змяняцца не будзе, каб захаваць аўтэнтычнасць і подых, укладзены ў яе стваральнікам музея Алесем Белакозам</p>

Міжнародны праект “Вандроўка ў этнаказку” прадугледжвае, між іншым, разбудаванне інфраструктуры знакамітага Гудзевіцкага літаратурна-краязнаўчага музея. Сама ж унікальная музейная экспазіцыя змяняцца не будзе, каб захаваць аўтэнтычнасць і подых, укладзены ў яе стваральнікам музея Алесем Белакозам, паведамляе Радыё Рацыя.

Пра тое, што плануецца ў Гудзевічах, распавядае кіраўнік праекту, дацэнт кафедры беларускай культуры і рэгіянальнага турызму Гродзенскага Купалаўскага ўніверсітэта Віталь Карнялюк:

- Планаваліся і цяпер ужо пачынаюць рэалізавацца пэўныя рамонтныя работы, якія зарыентаваныя на стварэнне больш добрай інфраструктуры музея: гэта стварэнне ўмоў для ўтульнага знаходжання наведнікаў, гэта мясціны для агульнага карыстання, вестыбюлі, гэта магчымасці для продажу рознай сувенірнай прадукцый, якія павінны быць і пашыраць інфармацыю. А таксама добраўпарадкаванне тэрыторыі побач са знакамітай хаткай, якая павінна быць больш прыгожай. Рамонтна-будаўнічыя работы ўжо пачаліся намаганнямі мастоўскіх рамонтнікаў.

Праект “Вандроўка ў этнаказку” будзе рэалізоўвацца цягам двух гадоў. У межах яго плануецца, між іншым, правядзення Фестывалю казак, байкаў і легендаў Усходняй Еўропы (Польшчы і Беларусі), рэканструкцыя музея імя Яўхіма Карскага ў Гродне, а на Сувальшчыне мае з’явіцца новы этнаграфічны аб’ект - “Вёска казак”.

Вядучы партнёр і ініцыятар праекту - Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы. Іншыя партнёры – гэта Сувалкская Агратурыстычная Палата, Установа культуры “Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей”, Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Гімназія № 1 імя акадэміка Я.Ф.Карскага г.Гродна”.

Музей-2


https://www.traditionrolex.com/8