https://www.traditionrolex.com/8
<p>Міністэрства культуры Беларусі прадставіла праект закона аб льготным набыцці гістарычных будынкаў, якія не выкарыстоўваюцца больш за два гады і не былі прададзеныя на аўкцыёне. Згодна з праектам, іх будуць прапаноўваць інвестарам за адну базавую велічыню</p>

Міністэрства культуры Беларусі прадставіла праект закона аб льготным набыцці гістарычных будынкаў, якія не выкарыстоўваюцца больш за два гады і не былі прададзеныя на аўкцыёне. Згодна з праектам, іх будуць прапаноўваць інвестарам за адну базавую велічыню.

Набываць маёмасць будуць мець права і замежныя інвестары, кажа начальнік упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры Ігар Чарняўскі.

- Сядзіба “Краскі” ў Ваўкавыскім раёне набыта замежным інвестарам. Сядзіба “Альшэва” ў Мядзельскім раёне таксама набыта замежным інвестарам. Лынтупы ў Пастаўскім раёне рыхтуецца для набыцця. Да яе таксама праяўляе зацікаўленасць замежны інвестар. Так што тут абмежавання ў паходжанні інвестара няма. Але пакуль што з боку польскіх інвестараў мне невядома пра такія зацікаўленасці. Мы абмяркоўвалі гэтую тэму з адной польскай кампаніяй. Яна паглядзела адзін аб'ект, але пакуль што, відаць, не праявіла цікавасці. Калі выйдзе такі ўказ, то можа такой цікавасці пабольшае.

Зараз праект закона знаходзіцца на распрацоўцы. Ёсць спадзяванне, што цягам двух месяцаў праект стане ўжо законам. Ігар Чарняўскі паведаміў, што сярод цяперашніх замежных інвестараў набыццём маёмасці ў Беларусі зацікаўлены прадстаўнікі з Расіі і Чэхіі, паведамляе  Радыё Рацыя.

https://www.traditionrolex.com/8