https://www.traditionrolex.com/8
<p>Назву сёлётняга фэсту пакуль выбіраюць</p>

Фестываль у Крэве з рабочай назвай «Крэўскі кірмаш» сёлета правядуць 14 ліпеня.

Пра гэта паведаміў раённы метадычны цэнтр народнай творчасці. Свята пачнецца прыкладна а 17 гадзіне.

Дырэктар дабрачыннага фонду «Крэўскі замак» Вольга Кастрамінава адзначае, што сёлета арганізатары пастараюцца наладзіць добрую апаратуру, каб гледачы мелі магчымасць слухаць не толькі акустычную музыку.

Традыцыйна сярод гасцей свята будуць выбіраць тых, хто атрымае званне «Крэўскі князь», «Крэўская князёўна» і іншыя. Праграма фестывалю яшчэ распрацоўваецца, таму глядзіце больш дакладную інфармацыю пазней, паведамляе «Рэгіянальная газета».


https://www.traditionrolex.com/8