https://www.traditionrolex.com/8
<p>Улады Горадні збіраюцца пабудаваць транспартнае кола на ўскрайках гістарычнага цэнтру – каб пазбегчы аўтамабільных затораў. Гісторыкі б’юць трывогу: праект выракае на знішчэнне цэлы старажытны квартал</p>

Улады Горадні збіраюцца пабудаваць транспартнае кола на ўскрайках гістарычнага цэнтру – каб пазбегчы аўтамабільных затораў. Гісторыкі б’юць трывогу: праект выракае на знішчэнне цэлы старажытны квартал, паведамляе Belsat.

Паводле праекту, дарога пройдзе за 6 метраў ад сінагогі – помніка архітэктуры XVI ст. «Горадня губляе велізарную частку гістарычнай прасторы. Найперш гэта жыдоўскі квартал – увогуле не даследаваны, дзе археалагічныя пошукі зусім не ладзіліся», – гаворыць гісторык Андрэй Чарнякевіч.

А таксама жыдоўскія могілкі часоў князя Вітаўта, заасфальтаваныя за савецкім часам, па якіх неўзабаве маюць паехаць аўтамабілі. Акрамя могілак, сведчаць спецыялісты, на гэтай тэрыторыі месцяцца ніколі не даследаваныя культурныя пласты Х–ХІІ стст., а таксама рэшткі абарончых вежаў часоў князя Вітаўта і самага першага паселішча на тэрыторыі гораду. Аднак сур’ёзных навуковых даследаванняў улады не плануюць.

1

Гісторык Андрэй Чарнякевіч паказвае, дзе ў гістарычным цэнтры Горадні мае прайсці аўтамагістраль. Фота belsat.eu

Краязнаўцы ж папярэджваюць пра новыя экалагічныя праблемы: замест пакуль што зялёнага куточка – бетонныя магістралі, сцёкі ад якіх пойдуць у прылеглую рачулку Гараднічанку, а з яе – у Нёман.

2

Транспартная плыня пройдзе 6 метраў ад сінагогі

Чальцоў мясцовай жыдоўскай суполкі, аднак, уладам удалося пераканаць, што праект мае вялікія плюсы. Дыяспары абяцаюць добраўпарадкаваць тэрыторыю вакол сінагогі ды ўсталяваць помнік расстраляным падчас вайны гарадзенскім жыдам.

3

Так сінагога выглядае ўнутры

Менавіта вайною з аўтамабільнымі заторамі некалькі гадоў таму гарадзенскія ўлады тлумачылі і рэканструкцыю стогадовага мосту праз Нёман. Чаканні тады, аднак, не спраўдзіліся: транзітны транспарт хлынуў у гістарычны цэнтр з новаю сілаю, а заторы толькі пабольшалі.

4

Экалагічная праблема: сцёкі пойдуць у рачулку Гараднічанку

 

Квяткоўскі пра транспартнае кола ў цэнтры Горадні

https://www.traditionrolex.com/8