<p>Удзельнікі: гурток "Ваенная гісторыя Беларусі",  рыцарскі клуб гістарычнай рэканструкцыі "Дайнава", народныя майстры Лідчыны,  ГУ “Лідскі гісторыка-мастацкі музей”</p>

Удзельнікі: гурток «Ваенная гісторыя Беларусі»,  рыцарскі клуб гістарычнай рэканструкцыі «Дайнава», народныя майстры Лідчыны,  ГУ «Лідскі гісторыка-мастацкі музей»

Месца правядзення: Лідскі замак, паведамляе «Лидский районный исполнительный комитет».

Мэты: садзейнічаць развіццю цікавасці да гісторыі края, прыцягнуць увагу сямейнага наведвальніка

Задачы:

- знаёмства з жыццём і побытам сярэднявечча, традыцыямі  лідчан 13-14стст.

- выкарыстоўваючы экспазіцыйны паказ пазнаёміць наведвальнікаў са  зброяй ВКЛ

- паказаць метады выраба прадметаў са скуры, пацерак, металу

- паказаць метады выраба элементаў даспеха, сярэднявечнай адзення і абутку

У  музейна-асветніцкую праграму  выхаднога дня для сямейнага наведвальніка «Наша гісторыя. Нашы карані» уваходзяць:

  1. Выстаўкі: а) «Зброя  Вялікага Княства Літоўскага»

                      б) « Гербы на Лідчыне»

                       в) «Партрэтная галерэя князёў ВКЛ»

2. Зал рэканструкцыі гістарычных падзей сярэднявечча «Побыт жыхароў Лідскага замка»

3. Сярэднявечная майстэрня

На базе экспазіцый будуць праводзіцца:  касцюміраваныя экскурсіі, сярэднявечныя гульні і танцы, майстар-класы па вырабу прадметаў са скуры, пацерак, металу,  прымерка даспехаў, фатаграфаванне.

Наведвальнікам праекта «Вяселле ў замку сярэднявечча»  прапаноўваецца абрад «Каранаванне жаніха».