<p><strong>24 ліпеня ў 19.00 адкрываецца выстава рэпрадукцый карцін сучасных беларускіх мастакоў пад адкрытым небам, падрыхтаваная арт-праектам Zabor. Карціны будуць экспанавацца на плоце парку <strong>і</strong>мя Чалюскінцаў з боку праспекта Незалежнасці два з паловай месяцы</strong></p>

24 ліпеня ў 19.00 адкрываецца выстава рэпрадукцый карцін сучасных беларускіх мастакоў пад адкрытым небам, падрыхтаваная арт-праектам Zabor. Карціны будуць экспанавацца на плоце парку імя Чалюскінцаў з боку праспекта Незалежнасці два з паловай месяцы.

2new

Калі верыць старажытным грэкам, то мастацтва неаддзельна ад нашага паўсядзённага жыцця. Гэтую думку сёння даволі складана зразумець ці прыняць, паколькі мы звыклыя да таго, што ў мастацтва ёсць свая асаблівая прастора, ніяк не звязаная з нашай будзённасцю. Яно знаходзіцца ў музеях ці галерэях, і для таго каб убачыць які-небудзь твор, трэба па меншай меры набыць квіток.

Арт-праект Zabor звяртаецца да вытокаў мастацтва і прапаноўвае зірнуць на яго з новага пункту гледжання,  зрабіць сучаснае беларускае мастацтва неад'емнай часткай самога горада і яго жыхароў.

Арт-праект Zabor – гэта ўнікальная для Беларусі ініцыятыва, у рамках якой на працягу двух з паловай месяцаў на плоце парку Чалюскінцаў будуць экспанавацца рэпрадукцыі карцін сучасных беларускіх мастакоў. Мінчанам і гасцям горада будуць прадстаўлены 40 твораў чатырох беларускіх мастакоў, якія працуюць у розных накірунках – ад наіўнага мастацтва да канцэптуалізму. Сярод іх – Віктар Альшэўскі, Сяргей Каваль, Уладзіслаў Стальмахаў і Руслан Вашкевіч.

Арганізатары спрабуюць упісаць сучаснае беларускае мастацтва ва ўжо знаёмы ўсім краявід, пабудаваць дыялог паміж мастацтвам, якое часам здаецца залімітава далёкім, і жыхарамі горада. Гэта таксама яшчэ і спроба з новага боку падыйсці да аднаго з самых складаных і балючых для беларускай культуры пытанняў – пытання ідэнтычнасці, спроба нарэшце адказаць: «Хто мы такія?».

Усе карціны Арт-праекта Zabor аб'яднаныя агульнай тэмай Беларусі і беларусаў. Наша ідэнтычнасць, па словах арганізатараў, складаецца з самых розных падзей – як вялікіх, так і малых, прыватных, вельмі інтымных, з вялікай гісторыі, з малых гісторый асобных людзей, са смагі адкрываць іншыя культуры і вечнай тугі па родным краі. У гэтай разнастайнасці нараджаецца не толькі сучаснае беларускае мастацтва, але і самі беларусы.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб мерапрыемстве можна пазнаёміцца на сайце кампаніі.