https://www.traditionrolex.com/8
<p>Зусім хутка непадалёку ад Лунінца з'явіцца цікавае і нестандартнае месца – «Вясёлая хатка» – месца, дзе можна не толькі весела, але і пазнавальна бавіць час<strong></strong></p>

Калі ты пазітыўны, актыўны і крэатыўны, калі ты прагнеш новага ці жадаеш апошні месяц лета правесці ў прыемнай, вясёлай кампаніі, то наступная прапанова менавіта для цябе! Зусім хутка непадалёку ад Лунінца з'явіцца цікавае і нестандартнае месца – «Вяселая хатка» – месца, дзе можна не толькі весела, але і пазнавальна бавіць час.

Адна з арганізатарак, Настасся, распявяла карэспандэнту «Медиа-Полесья»:

– Апошні год арт-жыццё краіны сканцэнтравалася ў так званых «незалежных ДК». Шмат хто чуў пра Арт-сядзібу ў Мінску ці ДК La mora. Нешта падобнае мы вырашылі стварыць і ў Лунінцы. Мне здаецца, што нашаму гораду не хапае такога месца, дзе моладзь можа сустракацца, знаёміцца, разам глядзець цікавыя стужкі ці дыскутаваць.

На жаль, хатку ў самім горадзе мы не знайшлі, але я не думаю, што гэта вялікая праблема. Кожны, хто захоча неяк прыняць удзел у жыцці «Хаткі», зможа проста звязацца з арганізатарамі.

Праца ў «Хатцы» ўжо пачалася: фарбуюцца сцены, прыбіраецца смецце, але працоўных рук катастрафічна не хапае. Бо мы рамантуем не толькі саму хатку, але і дворык. Дарэчы, ён вельмі вялікі – вялікая прастора для рэалізацыі цікавых задумак.

2

Думаю, што атрымаецца вельмі цікавае месца, куды можна будзе прыехаць, сустрэцца з сябрамі ці проста паваляцца ў гамаку. 

Таксама ў нас будзе існаваць буккросінг – навінка для горада – бібліятэка, дзе кнігі можна браць бясплатна, чытаць, пасля вяртаць ці перадаваць іншаму. 

Плануем адчыніць «Хатку» ўжо ў жніўні.

Каманда ініцыятыўных людзей запрашае ўсіх ахвотных далучыцца да стварэння ўнікальнай для рэгіёна пляцоўкі для правядзення кінапраглядаў, дыскусій, сустрэч з цікавымі людзьмі, выстаў, майстар-класаў, летнікаў. У кожнага ёсць ўнікальная магчымасць стварыць альтэрнатыву сумнаму і нецікаваму лету!

Звязацца з арганізатарамі можна праз мэйл: hatkazkraiu@gmail.com.

Вітаюцца пажаданні, ідэі і новыя сябры!

Ганка Марза

https://www.traditionrolex.com/8