https://www.traditionrolex.com/8
<p>Асвячэнне і ўрачыстае адкрыццё «Дома пілігрыма» адбылося 28 ліпеня.</p>

Асвячэнне і ўрачыстае адкрыццё «Дома пілігрыма» адбылося 28 ліпеня.

Як кажуць арганізатары гэтага «гатэлю» для вернікаў-пілігрымаў, «людзі, якія шукаюць Божага супакою і прагнуць наталіць Божай ласкай свае духоўныя прагненні, змогуць знайсці ў «Доме пілігрыма» прытулак, каб адпачыць душою і спыніцца на больш працяглы час у Мосарскім санктуарыі. У «Доме пілігрыма» ёсць усё для жыцця, зробленыя ўсе выгоды, таму можна спыніцца ў ім разам з дзецьмі. Парафія ў стане прыняць на начлег 17 чалавек. Кожны пілігрым не павінен плаціць грошы, як у аграсядзібах, але можа толькі скласці ахвяраванне».

Нагадаем, што ў свой час знакаміты пробашч парафіі Юозас Булька зрабіў шмат, каб пераўтварыць звычайнае мястэчка ў турыстычны аазіс. Так, пры касцёле  Святой Ганны быў створаны антыалкагольны музей, была закладзеная Алея цвярозасці. Шмат увагі ксёндз удзяляў добраўпарадкаванню тэрыторыі. За некалькі гадоў вёсачка зрабілася беларускім Версалем.

https://www.traditionrolex.com/8