https://www.traditionrolex.com/8
<p>Студэнты на беразе Сажа стварылі пясковую станцыю метро</p>

Студэнты на беразе Сажа стварылі пясковую станцыю метро, паведамляе belsat.eu.

Будучыя гомельскія архітэктары ўжо шосты год увасабляюць з пяску гарадскія легенды і міфы. Сёлета яны пабудавалі пясковы электрацягнік, які выязджае з падземнага тунэлю.

Метро – адзін з сучасных міфаў Гомеля. Легенда паўстала каля 1984 года, пасля пабудовы падземкі ў Мінску. Тады сярод жыхароў Гомеля распаўсюдзіліся чуткі, што метро можа з'явіцца і ў іхнім горадзе.

Падкрэслівалася, што для гэтага трэба толькі, каб колькасць насельніцтва вырасла да 1 мільёна. Аварыя на Чарнобылі, аднак, перашкодзіла планам.

Метро з гарадской надзеі ператварылася ў гомельскую легенду.

2


Гамяльчане заўважаюць, што ў горадзе адчуваецца нават пэўны комплекс адсутнасці метро. Каб пазбавіцца ад гэтага комплексу, гомельская моладзь вырашыла жартаўлівым чынам пабудаваць метро з пяску.

Студэнты хацелі «прышпільна» пазмагацца з пачуццём «недасталічнасці» гамяльчан.

3

Будаўніцтва пясковага метро мусіла падкрэсліць, што Гомель – непаўторны ды асаблівы горад, які варта любіць і шанаваць нават без метро.

https://www.traditionrolex.com/8