https://www.traditionrolex.com/8
<p>«Неабходна пастаянна развівацца, – пераканана Лідзія Пацябенька, – сёння адной прыродай ужо не зацягнеш турыстаў, як гаворыцца, неабходна задавальняць усе іх капрызы»</p>

Аграэкасядзіба «Дзвінскі рай», што ў Чэрчыцах, даўно заваявала любоў прыхільнікаў экалагічнага адпачынку.

Гаспадыня «Дзвінскага раю» Лідзія Пацябенька пераканана, што на Шуміліншчыне ёсць усё для паспяховага развіцця аграэкатурызму, паведамляе «Герой працы».

«Неабходна пастаянна развівацца, – пераканана Лідзія Мікалаеўна, – сёння адной прыродай ужо не зацягнеш турыстаў, як гаворыцца, неабходна задавальняць усе іх капрызы».

Трэба адзначыць, што «Дзвінскі рай» імкнецца ісці ў нагу з часам. Менавіта гэта і прымусіла значна пашырыць спектр аказваемых паслуг. Першымі сталі экалагічна чыстыя прадукты харчавання з уласнага агарода, затым лазня, дарэчы, як піск моды, лазня па-чорнаму.  Потым сталі прапаноўваць «туры» па грыбы-ягады.

Апраўдвае сябе і набыты на пачатку года інкубатар. Даспадобы турыстам  і свежыя яйкі, і кураціна. Да слова, курэй у «Дзвінскім раі» вырошчваюць без усялякай «хіміі», толькі на натуральных прадуктах.

«Дзвінскі рай» прэзентаваў яшчэ адну навінку – «сёрфінг». Праўда, у сваім варыянце. Замест дошкі для сёрфінгу зрабілі плыт з мантажнай пены, які прывязваецца да катэра. Вось так і плаваюць аматары вострых адчуванняў па Заходняй Дзвіне. Такое катанне адпачываючыя ўспрынялі на «ўра», а першыя выхады на ваду збіралі гледачоў з усіх навакольных вёсак па абодвух берагах Дзвіны. Зразумела, што пры такім экстрэмальным адпачынку асаблівую ўвагу надаюць тэхніцы бяспекі.

«Магу ўпэўнена сцвярджаць, што гэта не апошняе новаўвядзенне ў «Дзвінскім раі», – усміхаецца Лідзія Пацябенька, – прыязджайце і адпачывайце, а аграэкасядзіба ў Чэрчыцах знойдзе чым вас здзівіць і парадаваць».

https://www.traditionrolex.com/8