https://www.traditionrolex.com/8
<p>Асноўная дзея пачалася а 16-й гадзіне. На імправізаваныя падмосткі выхо­дзіць Яе Вялікасць Царыца Ва­ды з памочніцамі-русалкамі. Яны адкрываюць свята і абвяшчаюць яго праграму</p>

Шматлюддзе панавала ў  мінулую суботу на беразе возера Мястра. Уся пляжная тэрыторыя была ператворана ў гэты дзень у своеасаблівую сцэнічна-гульневую пляцоўку, а ўздоўж дарогі размясціліся сама­дзейныя майстры са сваім таварам – з Пастаўшчыны, Шаркаўшчыны, Ла­гойшчыны, Крывічоў, а таксама  гандлёвыя палаткі (з продажам страў з рыбы і дэгустацыяй квасу), паведамляе «Нарачанская зара».

Асноўная дзея  пачалася а 16-й гадзіне. На імправізаваныя падмосткі выхо­дзіць Яе Вялікасць Царыца Ва­ды з памочніцамі-русалкамі. Яны адкрываюць свята і абвяшчаюць яго праграму. Затым для падвядзення  вынікаў саперніцтва аматараў рыбнай лоўлі на сцэну запрашаецца начальнік аддзела па фіз­культуры, спорту і турызму райвыканкама А. І. Крыштафовіч.

1

– Спаборніцтвы праходзілі на возеры Мястра з 7 гадзін раніцы да 2 гадзін дня, – адзначае Антон Іосіфавіч. – Праўда, рыба сёння аказалася больш актыўнай, чым рыбакі. Тым не менш пераможцы выяўлены. У намінацыі «самы буйны экзэмпляр» вызначыўся Яўген Садоўнікаў, якому на кручок патрапіў шчупак вагой паўтара кілаграма. Антон  Каласоўскі налавіў больш за ўсіх – 9 кілаграмаў 400 грамаў, а па колькасці  першым стаў Валянцін Гушча – 320 штук.

У гэты час  непадалёк на пясчанай пляцоўцы якраз завяршыўся турнір па пляжным валейболе.

– У ім прынялі ўдзел 13 каманд, – расказвае суддзя спаборніцтваў М. У. Чаркасаў. – Спаборніцтвы, нягледзячы на спякоту, прайшлі ў захапляючай барацьбе, ніхто не хацеў саступаць. У старэйшай узроставай групе перамагла каманда Мядзельскай сярэдняй школы № 1, у сярэдняй – валейбольная дружына «ФАК-2», а сярод юнакоў – каманда «Нептун-1».

Затым на цэнтральнай  пляцоўцы  пачалася канцэртная праграма з удзелам аматарскіх мастацкіх калектываў з Віцебшчыны, Маладзечанскага і Вілейскага раёнаў, Ві­лейкі. Забягаючы наперад, скажу, што завяршылася яна позна ўвечары выступленнем артысткі беларускай эстрады Іскуі Абалян.

5

Трэба зазначыць, што арганізатары  пастараліся, каб на гэтым свяце можна было добра правесці вольны час не толькі дарослым, але і дзецям. Шмат чаго ці­кавага бы­ло ар­ганіза­вана для іх на пляцоўцы «Гульневы падворак», дзе ўладарыла цётка Вадзяніца. Дзе­ці з задавальненнем  удзельнічалі ў разнастайных конкурсах, ляпілі фігуры з пяску, забаўляліся на надзіманых атракцыёнах. А вось артысты з Жодзіна паказалі для падлеткаў майстэрства брэйк-данса.

Асаблівай увагай і ў дарослых, і ў дзяцей карыстаўся «Рыцарскі лагер». Былі прадэманстраваны рыцарскія
паядынкі, паказаны старажтныя гульні.

2

А яшчэ мож­на было самому стрэліць у мішэнь з лука альбо кінуць баявую сякеру. Сам паспрабаваў, нялёгкай аказалася гэта справа!

 

3

Яшчэ шмат чаго цікавага сустрэў. Можна было, напрыклад,  выпрабаваць на манекене моц удару, даведацца пра свой біялагічны ўзрост. Праўда, апошняя цуда-машына ў рэшце рэшт зламалася – пэўна, не вытрымала напору бадзёрых мядзельцаў і гасцей.

Праходзілі разнастайныя спаборніцтвы на вадзе, па люстраной паверхні Мястра снавалі  байдаркі, яхты пад белым ветразем. І літаральна ўсіх захапіла водная феерыя, падрыхтаваная раённым аддзелам МНС. У дадатак побач запрацавала спецыяльная ўстаноўка па вырабу пены. Вось тут дзятва поўнасцю адвяла душу!

4

У цэлым, думаю, мера­прыемства атрымалася. Па дарозе да­до­му давялося паразмаўляць з масквіча­мі, якія завіталі ў Нарачан­скі край на адпачынак. Свята ім спадабалася, як і невялікі наш утульны  гарадок!

https://www.traditionrolex.com/8