https://www.traditionrolex.com/8
<p>Дзень сусветнай спадчыны (International day for Monuments and Sites) ва ўсім свеце адзначаецца 18 красавіка. У гэты дзень у нашай краіне адбудзецца «Фэст экскурсаводаў»</p>

Дзень сусветнай спадчыны (International day for Monuments and Sites) ва ўсім свеце адзначаецца 18 красавіка. У гэты дзень у нашай краіне адбудзецца «Фэст экскурсаводаў»

Прымеркаваны да Мііжнароднага дню сусветнай спадчыны «Фэст экскурсаводаў» праводзіцца ўжо другі год. У мінулым годзе па гарадах Беларусі прайшло каля трыццаці пешых экскурсій, якія наведалі больш за тысячу чалавек. Сёлета фестываль праводзіцца ў падтрымку кампаніі «Будзьма!». Цягам двух дзён (17–18) можна будзе наведаць шэраг бясплатных экскурсій па гарадах і мястэчках Беларусі. Арганізатарамі фэсту з’яўляюцца Беларускі камітэт Міжнароднай рады па помніках і мясцінах (ІКАМОС), Грамадскае аб’яднанне «Беларускі фонд культуры», моладзевае грамадскае аб’яднанне «Гісторыка» і «Беларуская асацыяцыя экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў».

 

 

 

Спіс экскурсій па Мінску

17 красавіка

Назва экскурсіі

 

Раён г.Мінска

Час пачатку экскурсіі і месца сустрэчы

Экскурсавод

Дуброва Чапскага

 

Маскоўскі раён

14.00, галоўны ўваход гуманітарнага факультэта БДУ (вул. Курчатава)

Спіцын Алесь

Татарская слабада

Цэнтральны раён

16.00, каля ўвахода ў гатэль «Юбілейны»

Арсэн Сівіцкі

Мінск тэатральны

Цэнтральны раён

16.00, Каля Палаца

 Рэспублікі

Еўдакіменка Святлана

Мінскае гета

Маскоўскі раён

17.00, каля выхаду са ст. м.  «Фрунзенская» у накірунку вул. Сухой

 

Козак Кузьма

Ракаўскае прадмесце

Цэнтральны раён

17.00, адкрытая пляцоўка ГД «На Нямізе» (2-і паверх)  у бок Петрапаўлаўскай царквы

Мяльніцкі Леанід

Вуліца Карла Маркса

Цэнтральны раён

17.00, уваход у тэатр імя Янкі Купалы

Мяльніцкі Ян

«Сэрца горада»

Цэнтральны раён

17.00, каля Ратушы

Гатальскі Ігар

«Ад Круглай Плошчы да Старажоўкі»

Цэнтральны раён

18.00, каля выхаду са ст. м. «Плошча Перамогі» ў бок Дома-Музея І з’езда РСДРП.

Быц Яўгенія

18 красавіка

Назва экскурсіі

 

Раён г. Мінска

Час пачатку экскурсіі і месца сустрэчы

Экскурсавод

Лошыца

Ленінскі раён

10.00, каля ўвахода ў Лошыцкі парк

Акудовіч Цімох

Вяснянка

Цэнтральны раён

10.30, аўтобусны прыпынак «Радужная» ў бок царквы (Вяснянка)

Герасіменка Сяргей

Плошча Незалежнасці

Маскоўскі раён

12.00, галоўны ўваход у Педагагічны універсітэт

Лютых Сцяпан

Музей валуноў

Першамайскі раён

12.00, уваход у музей валуноў (раён Уручча)

Чырскі Мікола

Легенды Залатой Горкі

Партызанскі раён

14.00, уваход у Палац мастацтваў

Акудовіч Цімох

«Па вуліцы Кашарскай» (сучасная Чырвонаармейская)

Ленінскі раён

14.00, на пляцоўцы над выхадам  са

ст. м. «Кастрычніцкая» ў бок Дома афіцэраў

Валодзіна Аляксандра

Раён Трактарны завод

Цэнтральны раён

16.00, каля выхаду са ст. м. «Трактарны завод» у бок самога завода

Абрамчук Раман

Спіс экскурсій па рэгіёнах

Назва экскурсіі

Час і месца збору

Экскурсавод

Горадня

Аглядная экскурсія

18.04.2010, 12-00, збор каля Вітаўта

Тацяна Касатая

«Яўрэйскі Гродна»

18.04.2010, 14-00,
каля сінагогі на вуліцы Вял.Траецкая

Наталля Пасюта

«Новы свет: жыццё і лёс раёна і яго жыхароў»

18.04.2010, 16-30,
вул.Валковіча № 1 (корпус аграрнага універсітэта)

Таццяна Казак

Брэст

«Крэпасць мая - Храм Божы»

18.04.2010, 12-00, каля паўночнай брамы

Ірына Лаўроўская

Віцебск

«Палёт над горадам-2»

17.04.2010, 12-00, 
ад Благавешчанскай царквы

Раман Воранаў

Віртуальная экскурсія «Незвычайныя ваколіцы Віцебска»

18.04.2010, 14-00,
Ратуша (уваход па музейных квітках)

Мікола Півавар

Гомель

«Гомель знаёмы і незнаёмы»

18.04.2010, 10-00, каля Драмтэатра

Яўген Малікаў

Бабруйск

«Бабруйск: позірк з іншага боку»

17.04.2010, 11-00, каля Белай царквы

Мікалай Сілкоў

Паставы

«Старажытныя Паставы»

18.04.2010, 12-00,
каля помніка Леніну

Ігар Пракаповіч

Слонім

«У пошуках слонімскіх скарбаў»

18.04.2010, 11-00, плошча Льва Сапегі каля касцёла

Сяргей Чыгрын

Мазыр

«Гісторыя нашага горада»

18.04.2010, 13-00, каля ўваходу ў храм

Васіль Чарнякоў

Навагрудак

«Гістарычныя помнікі Наваградка»

18.04.2010, 12-00, каля Гісторыка-краязнаўчага музея

Галіна Кавальчук

https://www.traditionrolex.com/8