https://www.traditionrolex.com/8
<p>На працягу двух дзён паломнікі праплывуць каля сарака кіламетраў</p>

Каля сарака чалавек удзельнічае ў першым байдарачным паломніцтве на свята Супрасльcкай іконы Божай Маці, паведамляе Радыё Рацыя.

Гэта перад усім сябры праваслаўных брацтваў з Падляшскага ваяводства. Пасля малебна ў царкве паломнікі накіраваліся на раку Супрасль. Паводле гісторыі, у гэтым месцы манахі, якія жылі ў Гарадку, пусцілі па рацэ крыж, а там? дзе ён спыніўся, і паўстаў манастыр. Кажа настаяцель прыхода Нараджэння Божай Маці ў Гарадку айцец Мікалай Астапчук:

– Гаворка ідзе пра той момант, калі манахі пабачылі, што Гарадок робіцца вельмі шумным горадам, шукалі месца ў адзіноце. І згодна з традыцыяй было так, што клалі ікону ці крыж на ваду, і дзе вада іх выкіне, там, лічылася, палец Божы кажа ім знайсці сабе новае месца. Таксама як тыя манахі, мы паканаем гэты шлях.

На працягу двух дзён паломнікі праплывуць каля сарака кіламетраў. Сёння яны будуць начаваць у Навасёлках, дзе заўтра ў 7 гадзін паўдзельнічаюць у святой літургіі. На вечар удзельнікі дабяруцца ў Супрасль, дзе пачынаецца свята Супрасльскай іконы Божай Маці.


https://www.traditionrolex.com/8