https://www.traditionrolex.com/8
<p>У Пышках напракат можна ўзяць яшчэ веласіпеды і ролікі, чым актыўна і карыстаюцца гараджане. Па сутнасці, гэта хіба што не адзіная такая веладарожка ў нашым горадзе. Праўда, веладарожка нейкая імправізаваная. Часцяком тут атрымліваюцца здарэнні з удзелам веласіпедыстаў і веламашынак. Месца мала, як высветлілася. Усім не хапае</p>
Што рабіць у такія спякотныя дні ў горадзе? Куды пайсці з дзецьмі, дзе актыўна адпачыць? Адразу прыходзяць думкі пра так званую сцежку здароўя, што ў лесапарку «Пышкі».

Туды і накіраваліся, паведамляе «Твой стыль».

Каля ўваходу ў лес месціцца міні-кавярня «Колобки», дзе можна падсілкавацца блінчыкамі, набыць ваду ці газаваныя напоі.

Непадалёк – пракат веламашын, якім мы і вырашылі скарыстацца. І не пашкадавалі!

Станоўчыя эмоцыі зашкальвалі. Несціся з горкі на хуткасці, канешне, не пажадана, бо тут жа па асфальтаванай дарожцы гуляюць мамы з дзецьмі і пажылыя людзі.

1  

Таму трымайцеся правага боку, як сказалі нам у пракаце. Веламашынкі ў пракаце адна- і двухмясцовыя. Браць можна на паўгадзіны ці гадзіну. Майце на ўвазе, што трыццаць хвілін – гэта вельмі мала, для таго каб па колу аб’ехаць ўсю сцежку. Ды і не трэба. Вельмі ж шмат напрыканцы яе ўздымаў, а спускаў няма. Аднак краявіды вельмі ж прывабныя!

2

Калі вас больш цікавіць актыўная і хуткая язда, лепшы варыянт, які выбіраюць «бывалыя», ехаць да сярэдзіны сцежкі і вяртацца. Такіх заходаў за паўгадзіны можна паспець зрабіць некалькі. Гадзіна ж дазваляе няспешна праехаць усю сцяжыну, даўжыня якой складае 5 кіламетраў. Па дарозе можна адпачыць на лаўках ці прыпыніцца каля спартыўных пляцовак.

3

У Пышках напракат можна ўзяць яшчэ веласіпеды і ролікі, чым актыўна і карыстаюцца гараджане. Па сутнасці, гэта хіба што не адзіная такая веладарожка ў нашым горадзе. Праўда, веладарожка нейкая імправізаваная. Часцяком тут атрымліваюцца здарэнні з удзелам веласіпедыстаў і веламашынак. Месца мала, як высветлілася. Усім не хапае.

У самім лесе працуе некалькі летніх кавярняў, прадаецца і марожанае, праўда, толькі гродзенскай вытворчасці. Калі гэтыя прапановы не задавальняюць, можна дайсці да «Кронан Парк Гатэлю», дзе выбар, канешне, большы – ад паўнавартаснага абеду да дэсертаў.

Яшчэ адна магчымасць адпачыць – гэта пляж.

4

Нягледзячы на тое, што ён «дзікі» і не прызначаны для бяспечнага знаходжання на вадзе, у добрае надвор’е там вельмі шмат купальшчыкаў. Пляж не прыстасаваны для цывілізаванага адпачынку – няма ні сметніц, ні кабінак для пераапранання, ні, напрыклад, спецыяльна адведзенага месца для купання дзяцей.

Што колькі каштуе:

Пракат веламашын: 2-мясцовая – 20 тысяч за 30 хвілін, 1-мясцовая – 15 тысяч.

Пракат веласіпедаў – 25 тысяч.

Абед у рэстаране «Кронан Парк Гатэль» абыдзецца ад 77 тысяч (паста). Дэсерты – ад 35 тысяч (цёплы вішнёвы пірог).

Марожанае – ад 2500.


https://www.traditionrolex.com/8