https://www.traditionrolex.com/8
<p>Іна рыхтуецца да паходаў грунтоўна. «Узнікае сверб куды-небудзь схадзіць, пачынаю рыхтавацца». Яна прапрацоўвае маршрут, збірае ўдзельнікаў. Кладзе аптэчку і прадукты. Дарэчы, ежу турысты часцей за ўсё гатуюць з дапамогай прымусаў, і, што цікава, часам нават на дрывах. Затым правадніца адпраўляецца ў шлях з падапечнымі</p>
Турыстычная група вярнулася з раёна Паўночна-Заходняга Каўказа 8 чэрвеня. Кіраўнік паходаў турклуба «Пілігрым» Іна Высоцкая паведаміла пра ўзыходжанне ў горы, паведамляе «Рэгіянальная газета».

– Дваццаць чалавек прынялі ў ім удзел, што для пешага пахода вельмі многа. Звычайна адпраўляюцца 10–12, – распавяла Іна.

Дабіраліся аматары турызму спачатку на цягніку, затым на аўтобусе, пасля пераселі на аўтамабіль. Актыўная частка паходу – непасрэдна само ўзыходжанне – праходзіла з 24 чэрвеня па 6 ліпеня. Першапачаткова планаваўся паход другой катэгорыі складанасці, аднак з-за надвор'я на Каўказе – туманы, дажджы – катэгорыю змянілі на першую. Яны адрозніваюцца розным характарам перашкод і кіламетражам. Замест 120 кіламетраў было асвоена 100.

– Мы праходзілі перавалы, уброд горныя рэкі. Вядома, мелі адмысловы страховачны рыштунак – альпенштокі. Яны выкарыстоўваюцца для ўздымаў і спускаў і абавязковыя пры ўзыходжанні, – падзялілася Іна.

1

На жаль, страхоўка дапамагае не заўсёды. Аднак гэты паход прайшоў добра: яго ўдзельнікі зарабілі толькі пацёртасці, мазалі. Адзін атрымаў расцяжэнне звязак, але з маршруту не сышоў. Выйшаў невялікі промах з адзеннем: цёплыя рэчы турысты ўзялі, аднак усяго не прадугледзелі. Толькі гэта не перашкодзіла ім падняцца на вышыню 2810 метраў.
– Часам мы падымаліся і вышэй: напрыклад, на вяршыню Эльбруса – 5642 метры, – успамінае кіраўнік паходу. – Але калі ўлічыць тое, што ў нас у камандзе было шэсць пачаткоўцаў, мы дасягнулі многага.
Па словах Іны, новым людзям заўсёды дапамагаюць дасведчаныя «старажылы» гор. Узаемавыручка, дапамога, безумоўна, прысутнічаюць у гарах.

2

– Турызм – камандны від спорту. Ды і практыкуецца папулярны ва ўзыходжанні прыём «рух па тэмпу слабага». Пачаткоўцы знаходзяцца ў сярэдзіне, першы і апошні ўдзельнікі паходу – людзі дасведчаныя. Часам у канцы аказваюцца і фатографы.

Новенькіх прымаюць у каманду незвычайным спосабам. Пасвячаюць «у сваіх» амаль у канцы маршрута, калі людзі яшчэ ў гарах. Праводзяцца жартоўныя спаборніцтвы. Да прыкладу, новыя ўдзельнікі калектыву вучацца ўкладваць правільна рэчы ў рукзак, прыдумваюць сімвал паходу. У канцы іх віншуюць, уручаюць невялікія сюрпрызы. У гэтым годзе былі значкі.

Любы адносна здаровы чалавек можа пайсці ў горы. З дзецьмі да 14 гадоў абавязкова ідуць бацькі. З 14 да 18 гадоў падлеткі могуць узбірацца на вяршыні самастойна, аднак толькі са згоды бацькоў.
Іна ўсміхаецца: «Мой сын у 6 гадоў прайшоў свой першы маршрут у жыцці».

3


Жанчына адмаўляе ў прыняцці ў тургрупу толькі па стане здароўя. Паводле яе слоў, немагчыма пазбавіць чалавека права на агляд гор. «А поўнач-захад Каўказа – гэта наогул дзівосна прыгожыя месцы! Там вельмі многа азёр, берагі якіх зліваюцца з межамі гор. Ёсць шмат вадаспадаў: малакаскадных і каскадных, велічынёй да 200 метраў. Перавага і ў тым, што там малалюдна. Усяго адну групу сустрэлі, калі ішлі».

Іншая справа – фінансавае пытанне, якое ўплывае на адток турыстаў. Напрыклад, узыходжанне ў раён Каўказа энтузіястам абышлося ў 1 500 000 беларускіх рублёў і 1500 расійскіх.

У гэтым паходзе смельчакамі аказаліся жыхары не толькі Маладзечна, але і Мінска, Магілёва, Радашкавічаў, Смаргоні. Трэба адзначыць, што пры падарожжы ў горы абавязковая поўная засяроджанасць, выпрацоўка правільных паводзін ў ключавых момантах. На складаных участках кіраўніку неабходна дакладна расставіць падапечных, замацаваць пачаткоўцаў за дасведчанымі людзьмі. Супакоіць іх, дапамагчы.

Працаваць інструктарам няпроста, але з 18 гадоў, пры наяўнасці вопыту, чалавек можа паспрабаваць сябе ў гэтай справе. Іна, напрыклад, скончыла інструктарскія курсы. Мае прыстойны досвед: з 1988 года ходзіць у горы. Лічыць, што любы паход – гэта не толькі яднанне з прыродай, але і адкрыццё ў сабе чагосьці новага, пазнанне новых граняў.

4

– Уявіце: падымаешся на хрыбет – з аднаго боку горы, з процілеглага – горы. Глядзіш наперад – і там яны. А ўнізе аблокі, – захапляецца кіраўнік групы. – Ахоплівае невымоўнае адчуванне свабоды. Хочацца, каб усе захапляліся гэтым.

Іна рыхтуецца да паходаў грунтоўна. «Узнікае сверб куды-небудзь схадзіць, пачынаю рыхтавацца». Яна прапрацоўвае маршрут, збірае ўдзельнікаў. Кладзе аптэчку і прадукты. Дарэчы, ежу турысты часцей за ўсё гатуюць з дапамогай прымусаў, і, што цікава, часам нават на дрывах. Іна адзначыла, што загадчык гаспадаркі Таццяна Жыльцова вельмі дапамагае групе ў гэтым пытанні. Затым правадніца адпраўляецца ў шлях з падапечнымі.  

Люба Коблінец трэці год святкуе дзень нараджэння ў гарах.


https://www.traditionrolex.com/8