https://www.traditionrolex.com/8
<p>Пагадненне павінна ўступіць у сілу 20 жніўня</p>

Як паведамляе Радыё Свабода, урад Эстоніі ў чацвер абмяркуе законапраект, згодна з якім Талін будзе прадстаўляць інтарэсы Швецыі ў Беларусі ў візавых пытаннях.

МЗС Эстоніі прадставіць ураду адпаведнае пагадненне паміж Эстоніяй і Швецыяй, якое заменіць сабой пагадненне, заключанае 6 студзеня 2011 года.

Згодна з дзеючым пагадненнем, Швецыя прадстаўляе Эстонію ў Гаване і Прэторыі. МЗС Швецыі выказаў жаданне, каб Эстонія прадстаўляла Швецыю ў Мінску ў візавых пытаннях.

Пагадненне павінна ўступіць у сілу 20 жніўня.

https://www.traditionrolex.com/8