https://www.traditionrolex.com/8
<p>Каб пабачыць прыгожыя польскія мясціны і краявіды, неабавязкова купляць дарагія пуцёўкі. Можна самому запланаваць і рэалізаваць падарожжа. Усё часцей вяртаюцца папулярныя ў 70–80-я гады падарожжы аўтаспынам. Аднак недастаткова мець толькі адвагу. Да падарожжа аўтаспынам неабходна адпаведна падрыхтавацца</p>

«Толькі свет, пабачаны асабіста, нечага варты, – напісаў калісьці Казімеж Вежыньскі. – Толькі ў дарозе адчуваеш свабоду і тое, пра што не мусіш клапаціцца, пра дробязi».

Каб пабачыць прыгожыя польскія мясціны і краявіды, неабавязкова купляць дарагія пуцёўкі. Можна самому запланаваць і рэалізаваць падарожжа. Усё часцей вяртаюцца папулярныя ў 70–80-я гады падарожжы аўтаспынам, павеамляе Polskie Radio S.A.

Аднак недастаткова мець толькі адвагу. Да падарожжа аўтаспынам неабходна адпаведна падрыхтавацца. Можна падарожнічаць самастойна, але найлепей у кампаніі, бо гэта і больш бясьпечна, ды і ў дарозе весялей.

Перад тым як пачаць падарожжа, неабходна прадумаць трасу маршрута. Лепей абраць трасу з большым рухам, нават калі яна будзе даўжэйшай. Неабходна мець пры сабе карту краіны з пазначанай аўтамагістральнай сеткай. Для турыстаў найлепшай з'яўляецца карта з пранумераванымі дарогамі, з пазначанымі з'ездамі з аўтастрад і бензазапраўкамі, планамі праезду прынамсі некалькіх буйных гарадоў і пазначанай турыстычнай часткай.

Перад выездам у падарожжа варта нешта даведацца пра месца падарожжа. Найпрасцей пашукаць у Сетцы інфармацыю пра цікавыя аб’екты, напрыклад, гістарычнага ці культурніцкага характару, знайсці правераныя пункты харчавання, гатэлі ці кемпінгі, даведацца пра гарадскую камунікацыю.

Збіраючы ў дарогу рукзак, трэба памятаць, што ўвесь свой багаж прыдзецца насіць на сваіх плячах, таму, перад тым як спакавацца, найлепш за ўсё скласці спіс неабходных рэчаў.

  1. Вопратку на цёплыя і халодныя дні (найлепш светлага колеру. Можа, і брудзіцца хучэй, затое здалёк выглядае больш прыстойна).
  2. Спальнік і турыстычны мат; калі камусьці хочацца насіць, то можа ўзяць і палатку.
  3. Плашч-палатку. Спатрэбіцца ў дажджлівае надвор’е.
  4. Зручны абутак, найлепш красоўкі ці сандалі, альбо адно і другое.
  5. Цёплыя шкарпэткі.
  6. Абязбольваючыя лекі.
  7. Блок паперы фарматам А3 – спатрэбіцца на шашы, каб спыніць папутку.

Дасведчаныя вандроўнікі кажуць, што ёсць некалькі спосабаў злавіць папутку:

  1. Класічны спосаб – выцягнуць руку і цярпліва чакаць, пакуль хтосьці спыніцца. Кіроўцу трэба ўсміхацца. Кіроўца павінен бачыць твар падарожніка. Не варта хаваць багаж і папутчыкаў у кустах, бо кіроўца можа перадумаць і ад’ехаць. Варта трымаць у руках дарожную карту.
  2. Табліца. На паперы трэба напісаць назву мясцовасці, куды вы збіраецеся ехаць. Найлепш пісаць маркерам, бо такі надпіс лепей бачны здалёк.
  3. Злавіць машыну на паркінгу альбо бензазапраўцы. Падыйсці да кіроўцы і запытацца, куды едзе і ці не падвязе.

Калі нехта захоча падвезці вас, то памятайце: папутка – гэта не таксі. З кіроўцам варта паразмаўлаць, нават калі вам не хочацца, то прынамсі з удзячнасці.

І яшчэ адна дылема: плаціць ці не плаціць за падвозку?

Бывае па-рознаму: адны кіроўцы абураюцца, што ім не плацяць, бывае і інакш – крыўдзяцца на запрапанаваныя грошы, бо ўзялі падарожнікаў з добрага сэрца. Ёсць у Польшчы трасы, дзе прынята плаціць за падвозку, напрыклад, на трасе Варшава – Радам.

І яшчэ некалькі слоў пра бяспеку.

  1. Грошы і дакументы заўсёды трэба мець пры сабе, схаваныя ва ўнутраных нябачных кішэнях вопраткі.
  2. У кашальку трэба мець дробныя грошы на нейкія непрадбачаныя выдаткі.
  3. У ніякім выпадку не кідаць рукзак у багажнік. Ён павінен быць такой велічыні, каб змясціўся паміж каленамі.
  4. І яшчэ варта, як кажуць, мець вочы вакол галавы. Сачыць за абставінамі і быць уважлівым у незнаёмым месцы і асяроддзі.

Шчаслівага падарожжа і прыемных уражанняў ад пабачанага!

https://www.traditionrolex.com/8