https://www.traditionrolex.com/8
<p>За нядоўгі час свайго існавання сябры суполкі ўжо добра павандравалі па ваколіцах Гродна і не збіраюцца спыняцца</p>
Кола веласіпедыстаў-вандроўнікаў, некамерцыйная ініцыятыва краязнаўчых падарожжаў па гістарычнай Гродзеншчыне і Літве.
Так яны пішуць пра сябе ў сацыяльных сетках, паведамляе «Твой стыль».

За нядоўгі час свайго існавання сябры суполкі ўжо добра павандравалі па ваколіцах Гродна і не збіраюцца спыняцца.

Наш суразмоўца – адзін з заснавальнікаў і актыўных удзельнікаў суполкі, гродзенскі журналіст Вітаўт Парфёненка.

 1

– Як узнікла ідэя стварэння кола веласіпедыстаў і з каго гэтае кола складаецца зараз?

– Каб стварыць кола аднадумцаў, трэба найперш знайсці іх. Вялікая частка нашых суайчыннікаў мае сімпатыі да любой ініцыятывы. Але зрабіць крок наперад і ідэю ўвасобіць, не адзінкава, а ўсцяж – вось гэта выклік!

Яшчэ не было назвы і не было ідэі на доўгі тэрмін, але сябра-краязнаўца, географ Алесь Крой (на здымку ніжэй) набыў для першай вандроўкі веласіпед! Я сам лянівы, таму быў вельмі ўдзячны за яго падтрымку ў рэалізацыі такой ідэі.

2  

На пачатку варта было задаць тэмп і перыядычнасць вандровак. Мы дамовіліся: мінімум адна вандроўка штотыдзень.

У нашай суполцы на Фэйсбуку 29 чалавек. Там ёсць людзі, якія яшчэ аніводнага разу не ездзілі з намі, але маюць зацікаўленасць – хай бачаць і зайздросцяць, дзе мы былі.

Былі пад іх носам і бачылі тое, пра што яны не здагадваюцца, што гэта магчыма ў нас.

Ёсць касцяк, аснова сяброў кола, яны былі ў большасьці вандровак. Хтосьці далучаецца цяпер, у гэтыя дні.

Напрыклад, адным з актывістаў стаў праграміст, які свайго веласіпеда не мае – пазычыў на два месяцы і пабываў амаль ва ўсіх фартах вакол Гродна.

 3

Форт № 3

Андрэй Мялешка (на здымку ніжэй – на старым Нёманскім мосце) – журналіст, пасля доўгіх прыцэнак таксама набыў сабе веласіпед. Спадзяюся, стане актывістам вандровак.

4  

На наш тыповы выезд збіраюцца ад двух да чатырох чалавек.

5  

– У чым ты бачыш прынцыповыя адрозненні кола ад іншых суполак веласіпедыстаў (напрыклад, velogrodno.by)?

– Адрозненне ў тым, што я хачу, каб была перыядычнасць. Мне імпануе рытм «пакатушак», які задаецца веласіпедыстамі на гэтым сайце, але наша «кола» хоча дадаць крыху «душы».

Мы краязнаўчае «Кола сяброў» – таму наша задача не проста «пілаваць па шашы» ( хаця гэта па мне), але прыцягваць нашай лакальнай гісторыяй, паказываць тую Атлантыду, якая пад намі.

 6

Субмрына на Луцкаўлянскім возеры

 Ну і мы прапагандуем размаўляць па-беларуску. Увесь час – практыкавацца ў нашым асяроддзі тым, хто не мае такога досведу.

– Які са здзейсненых вамі маршрутаў табе запомніўся найбольш і чым?

– Самы першы – «Па мясцінах Яўхіма Карскага».  З яго фактычна пачалася наша суполка. Маршрут быў на 3 дні.

А вось сярод дзённых, напэўна, запомніўся найбольш той, дзе пацярпеў, – прадзіраліся да 9-га форта часоў Першай сусветнай вайны. На нагах і руках усё пакрыта крывавымі пысягамі ад зарасцяў. Вынік, як узнагарода: мы ўбычылі амаль не пашкоджаны форт.

7  

Сталактыты – адметнасць гродзенскіх фартоў

– Якое яшчэ няздзейсненае падарожжа ты б назваў падарожжам сваёй мары? 

– Малая мара – з’ездзіць у Друскенікі, да Даргуньскага возера ля мяжы – кажуць, яно мае страшную легенду – хачу пераканацца.

Але гэта не мары, бо гэта лёгка зрабіць самому. А вось выцягнуць нашых беларусаў у вандроўку – каб папацелі і падзівіліся на прыгажосць ваколіцаў – гэта мара, дзеля якой і імкнуся дзейнічаць, і ўжо не толькі я.

8  

У матэрыяле выкарыстаны фотаздымкі з суполкі Кола веласіпедыстаў-падарожнікаў у Фэйсбуку

https://www.traditionrolex.com/8