https://www.traditionrolex.com/8
<p>Сядзіба знаходзіцца ў вёсцы Скокі Брэсцкага раёна. Гісторыя палаца Нямцэвічаў налічвае больш за тры сотні гадоў – ён быў пабудаваны яшчэ ў далёкім ХVIII стагоддзі</p>

Недалёка ад Брэста пачынае функцыянаваць сядзібна-паркавы комплекс Нямцэвічаў. Следам за з’яўленнем дырэктара ўстановы плануецца да канца гэтага года прыём першых наведвальнікаў. Знешні выгляд аб’екту амаль адноўлены, засталіся ўнутраныя працы, паведамляе Радыё Рацыя.

Дырэктар сядзібы Нямцэвічаў Сяргей Семянюк распавёў пра магчымае функцыянальнае прызначэнне такога аб’екту:

– Перш за ўсё гэта музей, але не зусім. У нас ужо ў гэтым годзе пры музеі будзе працаваць гурток «Старажытныя вырабы з металу». Я думаю, што такіх гурткоў не вельмі шмат на тэрыторыі Беларусі. Цяпер вельмі папулярна ў маладых распісвацца ў гістарычных месцах. Мы будзем прадастаўляць гэтую паслугу, таму што патрапіць у інтэр'еры і распісацца тут – гэта памяць на доўгія гады.

Сядзіба знаходзіцца ў вёсцы Скокі Брэсцкага раёна. Гісторыя палаца Нямцэвічаў налічвае больш за тры сотні гадоў – ён быў пабудаваны яшчэ ў далёкім ХVIII стагоддзі.

 

https://www.traditionrolex.com/8