https://www.traditionrolex.com/8
<div class="intro">
<p> </p>
</div>

Каля 80 км у абодва бакі – падарожжа выхаднога дня да Доргуньскага возера здзейснілі веласіпедысты-вандроўнікі з Гродна.

Першыя 10 кіламетраў і наведванне аднаго з фартоў гродзенскай крэпасці каля вёскі Навумавічы, паведамляе «Твой стыль».

***

Гэта другі літарны форт, менавіта каля яго знаходзяцца могілкі 1-й сусветнай вайны. Форт мала даследаваны, крыху закінуты і схаваны ў прыдарожным лесе. З  боку шашы Гродна–Сапоцкін яго амаль не бачна.

2

3

Другая кропка – палацава-паркавы комплекс у Свяцку. Яго былая веліч і зараз уражвае.

Сам палац, праўда, паціху гібее, сцены пакрытыя грыбком. Унутр нас не пусціла ахоўніца, патлумачыўшы гэта тым, што будынак з’яўляецца прыватнай уласнасцю комплекса «Азёрны».

4

Вельмі ўразілі былыя млыны, што абслугоўвалі калісьці жыхароў свяцкага палаца.

5

Акружным шляхам мы вярталіся на дарогу Гродна–Сапоцкін і знайшлі дзіўны крыж, на якім сэрдца, крыж і якар перапляліся ў геральдычнай выяве.

6

Далей – Перстунь: гаспадарчыя пабудовы і веліч былога ўніяцкага храма, які зараз з’яўляецца мясцовым касцёлам.

7

На пад’ездзе да Доргуні заўважаем некалькі дотаў, што ахоўвалі мяжу. Мы наведалі адзін з самых вялікіх дотаў комплекса так званай «Лініі Молатава» – 68-га ўмацаванага раёна.

8

Наступная кропка – мемарыял заставы Кірычэнкі, якая адна з першых сустрэла немцаў у 1941-м годзе.

9

Некалькі здымкаў – і мы рушым да апошняй кропкі нашага маршрута.

10

Запрашаем далучацца да кола вандроўнікаў праз фэйсбук.

Андрэй Мялешка

Здымкі аўтара

https://www.traditionrolex.com/8