https://www.traditionrolex.com/8
<p>Істотны рамонт пачаўся ў слынным беларускім Гудзевіцкім літаратурна-краязнаўчым музеі. Такая магчымасць з’явілася дзякуючы праграме Еўрасаюза «Падарожжа ў этнаказку»</p>

Істотны рамонт пачаўся ў слынным беларускім Гудзевіцкім літаратурна-краязнаўчым музеі.

Такая магчымасць з’явілася дзякуючы праграме Еўрасаюза «Падарожжа ў этнаказку», паведамляе «Радыё Рацыя».

Паводле слоў дырэктара Гудзевіцкага музея Кацярыны Басінскай, гэты рамонт дасць магчымасць мадэрнізаваць памяшканні і палепшыць сэрвіс для наведвальнікаў.

– Крышачку зменіцца знешні выгляд яго, але сэнс музея быў і застаецца і , вельмі спадзяюся, будзе ўвесь час ранейшым, бо мы прапагандуем нашу нацыянальную культуру, стараемся данесці нашым наведвальнікам тое, што наша нацыянальная літаратура займае годнае месца ў свеце, што ў нас ёсць шмат чаго цікавага.

У Мастоўскім раёне Гудзевіцкі музей адзіны, які мае этнатурыстычны накірунак і можа зацікавіць як сваіх, так і замежных наведвальнікаў. Цяпер выконваюцца рамонтныя работы сіламі раённай будаўнічай арганізацыі. Ужо на наступны год паводле сумеснай транспамежнай праграмы з Сувальшчынай (Польшча) у адноўленым музеі, які прэзентуе Гродзеншчыну, мае прайсці этнаграфічны фэст.

1

2

3

4

5

6

7

8

Якуб Сушчынскі, фота аўтара

https://www.traditionrolex.com/8