https://www.traditionrolex.com/8
<p>Найбольш галасоў было аддадзена за 34-кіламятровы шлах імя Міхала Кайкі. Траса гэтага шляху спалучала азёры Снярдвы, Тыркла, раку Ажышы, канал Ажышкі, возера Ажыш, каналы Росткі і Агродак, азёры Агродак, Ліпіньска і Здэды. На гэтым шляху ў мясцовасці Агродак, дзе жыў Міхал Кайка, знаходзіцца музей ягонага імя. 22 верасня споўніцца 72-я гадавіна з дня смерці Кайкі. Арганізатары конкурсу абяцаюць, што 1 верасня будзе зладжана імпрэза «Байдаркі – актыўны спосаб правесці лета». Бясплатны паход на байдарках будзе зладжаны для 50 асоб</p>

У тым, што Мазуры з'яўляюцца цудам прыроды, нікога ў Польшчы не трэба пераконваць. Хаця «краіна тысячы азёр» не патрапіла ў спіс 7 новых цудаў свету, абраных інтэрнет-карыстальнікамі з усяго свету, то яна была 28-м фіналістам конкурсу. А не сакрэт, што гэта ўнікальны куток на карце Польшчы, паведамляе Polskie Radio S.A.

Край Мазурскіх азёр, таксама вядомы як Мазурскае паазер'е, з'яўляецца макрарэгіёнам. Знаходзіцца ў Паўночна-Усходняй Польшчы. На яго тэрыторыі знаходзіцца больш за 2000 натуральных азёр. Паазер'е пачынаецца прыкладна 290 кіламетраў на ўсход ад ніжняй Віслы на мяжы паміж Польшчай і Літвой і займае плошчу каля 520 квадратных кіламетраў. Дзякуючы багаццю і разнастайнасці азёр, рэк, ручаёў і соцень каналаў, якія злучаюць азёры, тут існуюць ідэальныя ўмовы для сплываў на байдарках і для ветразевага спорту.

Нядаўна група аматараў байдарачных сплываў правяла ўласнае інтэрнет-галасаваньне на найпрыгажэйшы мазурскі байдарачны шлях. Удзельнікам галасавання было запрапанавана абраць самы прыгожы і маляўнічы водны шлях сярод усіх мазурскіх, якім можна праплыць на байдарцы. Галасаванне адбывалася з 1 ліпеня па 14 жніўня.

Найбольш галасоў было аддадзена за 34-кіламятровы шлах імя Міхала Кайкі. Траса гэтага шляху спалучала азёры Снярдвы, Тыркла, раку Ажышы, канал Ажышкі, возера Ажыш, каналы Росткі і Агродак, азёры Агродак, Ліпіньска і Здэды. На гэтым шляху ў мясцовасці Агродак, дзе жыў Міхал Кайка, знаходзіцца музей ягонага імя. Гэты вясковы цяьляр і каменшчык у сваёй паэзіі і прозе адлюстроўваў прыгажосць мазурскіх пейзажаў. Але ў першую чаргу ён стараўся захаваць арыгінальнасць мазурскай гаворкі і змагаўся за польскую мову і культуру ў часы германізацыі мазурскіх тэрыторый.

22 верасня споўніцца 72-я гадавіна з дня смерці Кайкі. Арганізатары конкурсу абяцаюць, што 1 верасня будзе зладжана імпрэза «Байдаркі – актыўны спосаб правесці лета». Бясплатны паход на байдарках будзе зладжаны для 50 асоб.

А вось аматарам ветразевага спорту добра вядомыя мясцовасці Мікалайкі, Ольштын, Мрангова ці Гіжыцка. Дарэчы, больш за 20 гадоў у Гіжыцку адбываецца вядомы фестываль музыкі кантры. Трэба ўзгадаць, што вядомыя крыжацкія замкі таксама знаходзяцца на Мазурах.

https://www.traditionrolex.com/8