https://www.traditionrolex.com/8
<p>Мінскае веласіпеднае таварыства сумесна з аграсядзібамі Валожынскага раёна рэалізоўвае праект па стварэнні велатурыстычных маршрутаў па Налібоцкай пушчы і ваколіцах. У рамках рэалізацыі праекта на працягу ліпеня-жніўня былі правераныя некалькі магчымых маршрутаў, у тым ліку адзін з іх – прамаркіраваны</p>

Мінскае веласіпеднае таварыства сумесна з аграсядзібамі Валожынскага раёна рэалізоўвае праект па стварэнні велатурыстычных маршрутаў па Налібоцкай пушчы і ваколіцах. У рамках рэалізацыі праекта на працягу ліпеня-жніўня былі правераныя некалькі магчымых маршрутаў, у тым ліку адзін з іх – прамаркіраваны.

Маркіроўцы маршрутаў папярэднічала праца па стандартызаці маркіроўкі і стварэнне тэхнічных рэкамендацый.

Першым быў правераны, а пазней і прамаркіраваны маршрут у раёне вёсак Малая Люцынка – Мішаны – Явідаўшчына – Баравікоўшчына – Петрусёўшчына. Пачынаецца і заканчваецца ён ў аграсядзібе «Марцінова гусь», агульная працягласць – 20 км. Пераважна маршрут вядзе ляснымі і палявымі дарогамі. Некаторая частка (прыблізна каля 4 км) – асфальт. На маршруце прысутнічаюць два адгалінаванні – у былую сядзібу Тышкевічаў Вялае і да руін палаца Зэляў у Крапоўшчыне. З прычын абмежаваных магчымасцяў адгалінаванні не былі прамаркіраваныя.

Праверанымі таксама былі маршруты: Малая Люцынка (аграсядзіба «Марцінова гусь») – Замасцяны (аграсядзіба «За масточкам»), Замасцяны – Багданава і Замасцяны – Маладзечна.

Лакальнай мэтай з’яўляецца стварэнне адзінай сеткі маршрутаў, па якім ад станцыі дызеля Багданава альбо ад г. Маладзечна можна даехаць да аграсядзібы «За масточкам», заначаваць там, пасля чаго патраціць наступны дзень на паездку ў аграсядзібу «Марцінова гусь» (прычым з магчымасцю выбраць даўжэйшы і складанейшы альбо карацейшы і лягчэйшы шлях), і пасля начлегу ў «Марціновай гусі» вярнуцца ў Мінск.

У бліжэйшых планах – праверка некалькіх кароткіх версій маршрута ад Малой Люцынкі да Замасточча (быў правераны толькі найдаўжэйшы варыянт – 100 км), а таксама маркіроўка ўсіх маршрутаў.

Юлія Інышава

 

https://www.traditionrolex.com/8