https://www.traditionrolex.com/8
<p>Гэтым разам у навуковай паездцы бярэ ўдзел 21 прадстаўнік EU Institute in Japan Tokyo. Цягам 10 дзён яны плануюць знаёміцца з месцамі Заходняй Беларусі, што звязаныя з творчасцю польскіх пісьменнікаў і артыстаў і гісторыяй Рэчы Паспалітай. Такім чынам Гродна і ваколіцы ўдзельнікі праекта будуць разглядаць у кантэксце творчасці Элізы Ажэшкі, перадусім яе рамана «Над Нёманам». Іншыя арыенціры – жыццё і творчасць Адама Міцкевіча ці гісторыя буйных магнацкіх родаў Сапегаў і Радзівілаў (Нясвіж). Мінск у сваю чаргу цікавы гасцям як Горад Сонца – архітэктурны помнік манументальнай утопіі</p>
Даследчыкі польскай культуры з японскіх універсітэтаў распачалі сёння ўдзел у праграме «Спадчына Крэсаў», арганізаванай Міжнародным цэнтрам культуры ў Кракаве. Да 1 верасня яны наведаюць Гродна, Навагрудак, Мінск і іншыя мясціны, паведамляе «Твой стыль».

Праграма «Спадчына Крэсаў» (Dziedzictwo Kresów) рэалізуецца ўжо трэці раз. У 2008 годзе японскія даследчыкі спазнавалі феномен шматкультурнасці польска-украінскага памежжа, а ў 2010-м – падарожнічалі па мяжы Польшчы і Літвы.

Гэтым разам у навуковай паездцы бярэ ўдзел 21 прадстаўнік EU Institute in Japan Tokyo (які сам з’яўляецца кансорцыумам 4 японскіх ВНУ). Цягам 10 дзён яны плануюць знаёміцца з месцамі Заходняй Беларусі, што звязаны з творчасцю польскіх пісьменнікаў і артыстаў і гісторыяй Рэчы Паспалітай. Такім чынам, Гродна і ваколіцы ўдзельнікі праекта будуць разглядаць у кантэксце творчасці Элізы Ажэшкі, перадусім яе рамана «Над Нёманам». Іншыя арыенціры – жыццё і творчасць Адама Міцкевіча ці гісторыя буйных магнацкіх родаў Сапегаў і Радзівілаў (Нясвіж). Мінск у сваю чаргу цікавы гасцям як Горад Сонца – архітэктурны помнік манументальнай утопіі.

Сёлетні навуковы візіт – апошні ў пяцігадовай праграме «Спадчына Крэсаў». Праграма ўжо дазволіла японскім навукоўцам-адмыслоўцам у пытаннях гісторыі і культуры Сярэдняй і Усходняй Еўропы пазнаёміцца са сваімі калегамі з Польшчы, Украіны і Літвы, а ў гэтым годзе – з Беларусі.

Лёша Шота

https://www.traditionrolex.com/8