<p>Юбілейны фестываль «Вольнае паветра» парадаваў наведвальнікаў як музычнай, так і забаўляльнай дзеяй. Для гасцей фэсту былі арганізаваны месцы адпачынку на адкрытым паветры, прапаноўваліся стравы беларускай кухні і вырабы рамеснікаў. Між публікі былі праведзены конкурсы і гульні</p>

5-ты фестываль новага этна «Вольнае паветра» адбыўся на хутары Шаблі Валожынскага раёна. Міжнародны фальклорны фестываль сабраў аматараў этнічнай музыкі Беларусі і замежжа, паведамляе Радыё Рацыя.

Сярод гасцей фэсту ў гэтым годзе са сцэны зайгралі ўкраінцы «Даха Браха», якія прадставілі свой сумесны праект з беларускім гуртом Port Mone, а таксама госці з Германіі Di grine kuzine.

Асноўнай жа падзеяй фэсту сталі выступленні беларускіх гуртоў, між якіх «Троіца», «Крыві» і «Гаротніца» на чале з Андрусём Такіндангам.

– Гэта пяты ўжо фэст, можна сказаць, юбілейны. Хочацца, каб гэта ўсё не знікла, а, наадварот, працягвалася. Вельмі важна пратрымацца, таму што зразумела – ёсць і стомленасць, і розныя перашкоды і цяжкасці, але на самой справе вельмі добра, што падобныя фэсты адбываюцца ў нас у Беларусі. Дзякуй, што людзі нешта робяць для таго, каб былі такія канцэрты.

1

Юбілейны фестываль «Вольнае паветра» парадаваў наведвальнікаў як музычнай, так і забаўляльнай дзеяй. Для гасцей фэсту былі арганізаваны месцы адпачынку на адкрытым паветры, прапаноўваліся стравы беларускай кухні і вырабы рамеснікаў. Між публікі былі праведзены конкурсы і гульні.

2

Пасля канцэрту на галоўнай сцэне мерапрыемства атрымала працяг на малой сцэне, дзе адбылася начная этнадыскатэка ад лепшых беларускіх і замежных ды-джэяў.

3

Заўзятары беларускага і замежнага фольку змогуць правесці і другі дзень выхадных на прыродзе ля хутара Шаблі ў арганізаваным палатачным гарадку.

4

Аляксей Красоўскі