https://www.traditionrolex.com/8
<p>Пад такою назвай у малой зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва адкрылася выстава эратычнай графікі Галіны Лазарчык<strong></strong></p>

Пад такою назвай у малой зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва адкрылася выстава эратычнай графікі Галіны Лазарчык, паведамляе Belsat.eu.

Гэта серыя малюнкаў у жанры эратычнай мініяцюры, у якой аўтарка працуе цягам апошніх гадоў. Гумар і абагульненасць выяў не пакідаюць месца для пошласці. Мастачка ўлоўлівае ўсе магчымыя нюансы асабістага жыцця, у якім ад смешнага да трагічнага – адзін крок.

«Шматвяковая гісторыя і ўся сусветная культура напоўненыя ўзаемаадносінамі паміж мужчынам і жанчынай, – тлумачыць Галіна Лазарчык, – таму само каханне ўжо выступае як культурная каштоўнасць. У сваіх малюнках мне не хацелася быць аднабаковай, арыентавацца толькі на ўзнёслыя эмоцыі. Адносіны паміж людзьмі шматгранныя і супярэчлівыя, а значыць, у іх ёсць месца эратызму, грубасці, утрапёнасці, здрадзе і г. д. Мой праект пад назвай «1+1=69» дэманструе як мага большую колькасць бакоў узаемаадносін паміж мужчынам і жанчынай».

Выстава працягнецца да 2 верасня.

cfricatura_91

https://www.traditionrolex.com/8