https://www.traditionrolex.com/8
<p>Гэты «Форт Баярд» стаў не толькі выпрабаваннем фізічных магчымасцяў: для аматараў «паламаць галаву» таксама былі свае заданні. Удзельнікаў чакалі закінутыя масты і піянерскія лагеры, дамы і прыпынкі. А з нявыкананых заданняў аўтары стварылі яшчэ адну гульню</p>

Гродзенская каманда AGT перамагла ў адной з самых цяжкіх гульняў «G4: Форт Боярд-3. Last Edition», паведамляе «Твой стыль».

Гульня ў Гродзенскім раёне прайшла 25-26 жніўня і доўжылася для пераможцаў больш за 12 гадзін, а апошняй камандзе, для таго каб прайсці гэты цяжкі квэст, спатрэбілася  амаль 18 гадзін.

Апроч гродзенскіх каманд, у гульні ўдзельнічалі каманды з Міншчыны і Брэста.

Гэты «Форт Баярд» стаў не толькі выпрабаваннем фізічных магчымасцяў: для аматараў «паламаць галаву» таксама былі свае заданні. Удзельнікаў чакалі закінутыя масты і піянерскія лагеры, дамы і прыпынкі. А з нявыкананых заданняў аўтары стварылі яшчэ адну гульню.

Наступныя гульні гродзенскіх праектаў пройдуць у сярэдзіне верасня.

Андрэй Мялешка

https://www.traditionrolex.com/8