https://www.traditionrolex.com/8
<p>Па выніках візіту ў кастрычніку вырашана правесці семінар для тураператараў дзвюх краін</p>

У Брэсце адкрылася выстава-кірмаш індыйскіх тавараў. Асноўная яе мэта – усталяванне партнёрскіх сувязяў паміж Індыяй і Брэсцкай вобласцю, таму на афіцыйным адкрыцці прысутнічаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Індыі ў Рэспубліцы Беларусь Манодж Бхарці, паведамляе Радыё Рацыя.

Па словах намесніка генеральнага дырэктара па знешнеэканамічным супрацоўніцтве Брэсцкага аддзялення гандлёва-прамысловай палаты Дзяніса Непшы, Індыя вельмі зацікаўлена ў супрацоўніцтве з Брэсцкім рэгіёнам.

– Сёння ў нас былі перамовы з паслом. У індыйскага боку дастаткова вялікая зацікаўленасць да Рэспублікі Беларусь, у прыватнасці да Брэсцкай вобласці. Іх цікавяць нашы турыстычныя паслугі, сельская гаспадарка, стварэнне сервісных цэнтраў па абслугоўванні тэхналагічнага абсталявання.

indyja1

Брэсцкая вобласць і Індыя пачалі супрацоўніцтва з турыстычнага бізнесу. Па выніках візіту ў кастрычніку вырашана правесці семінар для тураператараў дзвюх краін. Сур’ёзных дамоў у гандлёвай сферы паміж патэнцыйнымі партнёрамі вобласцю пакуль не заключана.

indyja3

Алеся Лугавая,  фота аўтара

https://www.traditionrolex.com/8