https://www.traditionrolex.com/8
<p>Больш жорсткае стаўленне да веласіпедыстаў звязана з тым, што іх становіцца ўсё больш і яны ўсё больш прычыняюцца да ДТЗ. Пераважная частка парушэнняў – гэта нецвярозы стан і непадпарадкаванне правілам пяршынства на дарозе</p>

На польскіх дарогах больш за 10 мільёнаў веласіпедыстаў, паведамляе Polskie Radio S.A. са спасылкой на Rzeczpospolita.

Паліцыя іх усё часцей штрафуе, між іншым, за размову па мабілах – 50 еўра, за няправільны перавоз дзяцей – 12 еўра. Неўзабаве могуць пасыпацца штрафы за перавышэнне хуткасці. У прыморскім Сопаце на сцяжынках для веласіпедаў усталявалі дарожныя знакі, якія абмяжоўваюць хуткасць да 10 кіламетраў у гадзіну. З'явіліся першыя штрафы з фотарадараў і суды.

–- Сэнс у тым, каб зарабіць, калі з кіроўцаў паліцыя збірае ўсё больш, дык падышоў час і да веласіпедыстаў, – кажа Роберт Гвяздоўскі з Цэнтра імя Адама Сміта.

Карыстальнікі веласіпедамі лічаць, што ехаць 10 кіламетраў у гадзіну небяспечна, таму што цяжка трымаць раўнавагу, бяспечна – 12 кіламетраў. Падобна мяркуе Марыюш Васяк з Галоўнай камендатуры паліцыі, але ён адначасова зазначае, што хуткая язда на веласіпедзе не дазваляецца правіламі дарожнага руху.

Але як вызначыць хуткасць на веласіпедзе? Правілы не загадваюць усталёўваць спідометр. Эксперт па дарожных правілах прафесар Рышард Стэфаньскі тлумачыць, што калі ў машыне зламаецца спідометр, нягледзячы на гэта, кіроўца не мае права перавышаць хуткасць.

Больш жорсткае стаўленне да веласіпедыстаў звязана з тым, што іх становіцца ўсё больш і яны ўсё больш прычыняюцца да ДТЗ. Пераважная частка парушэнняў – гэта нецвярозы стан і непадпарадкаванне правілам пяршынства на дарозе.

https://www.traditionrolex.com/8