https://www.traditionrolex.com/8
<p>Праект «Веласіпедныя трасы ва Усходняй Польшчы» датычыць стварэння адной сцежкі праз пяць усходніх ваяводстваў. Даўжыня ўсёй трасы будзе складаць 2000 кіламетраў. На Падляшшы сцежка будзе пралягаць праз чатыры нацыянальныя паркі: Белавежскі, Нараўлянскі, Вігерскі і Нацыянальны парк ракі Бобр. Кошт рэалізацыі праекта складае амаль 60 мільёнаў злотых</p>

Да канца 2015 года падляшскія веласіпедысты змогуць праехаць па новай трасе, даўжыня якой складзе амаль 600 кіламетраў. За сродкі з еўрапейскай праграмы «Развіццё Усходняй Польшчы» на веласіпеднай сцежцы з’явіцца амаль 70 месцаў для адпачынку, крамы і дарожныя ўказальнікі, паведамляе Радыё Рацыя.

Траса будзе праходзіць праз Супрасль, Міхалова, Гайнаўку і ваколіцы Святой Гары Грабаркі. Сцежка будзе пралягаць побач з межамі Беларусі і Літвы, кажа дырэктар рэгіянальнай палітыкі маршалкоўскай управы Веслаў Камінскі:

– Гэта пэўны элемент, які ініцыюе далейшыя дзеянні. Гэтая траса даволі разбудаваная, бо насамрэч пралягае праз цэлае ваяводства, застаецца дабудоўваць да яе розныя адрэзкі. Мяркуем, што існуе магчымасць пашырэння на суседнія краіны, напрыклад, на Беларусь, як гэта зроблена з Аўгустоўскім каналам. Я думаю, што мы будзем праводзіць такую працу.

Праект «Веласіпедныя трасы ва Усходняй Польшчы» датычыць стварэння адной сцежкі праз пяць усходніх ваяводстваў. Даўжыня ўсёй трасы будзе складаць 2000 кіламетраў. На Падляшшы сцежка будзе пралягаць праз чатыры нацыянальныя паркі: Белавежскі, Нараўлянскі, Вігерскі і Нацыянальны парк ракі Бобр. Кошт рэалізацыі праекта складае амаль 60 мільёнаў злотых.

Лукаш Леанюк

https://www.traditionrolex.com/8