<p>Фестываль у гэтым годзе будзе праходзіць з 12 да 21 гадзіны. На ім упершыню будзе працаваць сцэна аматарскіх калектываў. Гледачоў чакаюць традыцыйныя рамёствы, сярэднявечныя забавы, дэфіле і конкурс нацыянальных строяў, выставы фатографаў і мастакоў</p>

Адмысловым госцем фолк-фестывалю «Камяніца», які адбудзецца 15 верасня пад Мінскам, будзе расійскі гурт «Іван Купала». На галоўнай сцэне таксама выступяць беларускія калектывы «Ліцвіны», «Юр'я», «Крамбамбуля», FolkRoll і Наста Някрасава, паведамляе Generation.by.

Гурт «Іван Купала» з хітамі «Кострома» і «Коляда» пры канцы 90-х здзейсніў сапраўдную рэвалюцыю на постсавецкай музычнай сцэне, спалучыўшы электронныя аранжыроўкі і карнявы фальклор. Але і пасля гэтага калектыў не стаяў на месцы – гэтым летам выйшаў трэці студыйны альбом «Купалы» пад назвай «Родина».

– У сваёй творчасці мы шмат выкарыстоўваем беларускія народныя песні – менавіта з іх большай часткай складаўся наш другі альбом «Радио Награ» (2002), таму запрашэнне з Мінска нас вельмі цешыць, – распавёў кіраўнік гурта Аляксей Румянцаў. – Новы альбом атрымаўся беларуска-ўкраінскім – мы працавалі з песнямі Палесся, у чым нам вельмі дапамагла вядомая фалькларыстка Зінаіда Мажэйка, якая жыве ў Мінску.

Фестываль у гэтым годзе будзе праходзіць з 12 да 21 гадзіны. На ім упершыню будзе працаваць сцэна аматарскіх калектываў. Гледачоў чакаюць традыцыйныя рамёствы, сярэднявечныя забавы, дэфіле і конкурс нацыянальных строяў, выставы фатографаў і мастакоў. Калі вы жадаеце ўзяць удзел у любым з гэтых напрамкаў, пішыце на адрас kamianicafest@gmail.com.

Месца правядзення – Музей народнай архітэктуры і побыту з пасёлку Азярцо (5 км за аўтарынак «Малінаўка»), дзе сярод маляўнічых лугоў можна пабачыць сабраныя з усёй Беларусі драўляныя дамы і іншыя пабудовы XVIII–XX стагоддзяў. Усе грошы за ўваход атрымлівае музей, што дапамагае яму захоўваць экспанаты.

Кошт квітка для дарослых складае 25 тыс. руб., для школьнікаў – 12,5 тыс. руб., для дашкольнікаў і гледачоў у нацыянальных строях уваход вольны. Даведка: (033) 673-83-97.

xokuq0ogyud92jc9olnwznj35ndjqn-pre