https://www.traditionrolex.com/8
<p>Вячэрняя пешаходная бясплатная экскурсія па старажытным Магілёве, якую ладзіць Магілёўскі філіял Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны некалькі разоў на год, даўно стала традыцыйным мерапрыемствам не толькі для сяброў арганізацыі</p>

Вячэрняя пешаходная бясплатная экскурсія па старажытным Магілёве, якую ладзіць Магілёўскі філіял Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны некалькі разоў на год, даўно стала традыцыйным мерапрыемствам не толькі для сяброў агранізацыі, паведамляе газета «Могилевские ведомости».

Прыходзяць нагадаць самыя значныя падзеі далёкіх продкаў неабыякавыя да гісторыі роднага Магілёва працаўнікі мясцовых прадпрыемстваў і ўстаноў, выкладчыкі і настаўнікі, вучні і пенсіянеры, студэнты і госці горада.

Не стала выключэннем краязнаўчая сустрэча, якая адбылася 22 жніўня. Паслухаць пра падзеі далёкага мінулага малой радзімы прыйшло амаль 50 экскурсантаў. Старонкі гісторыі слаўнага горада на Дняпры яны пачалі гартаць на Замкавай гары (сёння парк Горкага). Дзве гадзіны не хапіла нават на тое, каб нагадаць гісторыю самай старой часткі горада. «Пра Магілёў можна расказваць бясконца, былі б слухачы, – упэўнены экскурсавод па прафесіі і старшыня філіяла Таварыства беларускай мовы Алег Дзьячкоў. – Экскурсіі могуць быць абсалютна рознымі, таму што горад наш вельмі старажытны, таямнічы і наскрозь загадкавы. Прыемна, што і магілёўцам ён цікавы, таму, я думаю, гэтыя экскурсіі будуць працягвацца і надалей».

ekskursiya-po-mogilevu-640

Пасля экскурсіі яе ўдзельнікі далучыліся да дабрачыннай акцыі па зборы сродкаў для выкупу кнігі «Вялікае мастацтва артылерыі» беларускага шляхціца ВКЛ, ваеннага тэарэтыка, інжынера і гуманіста Казіміра Семяновіча, якую аб’явіў Музей гісторыі Магілёва. Выданне датуецца 1651 годам. На працягу двух стагоддзяў кніга была вучэбным дапаможнікам для артылерыстаў усяго свету. Па ёй спасцігалі ваенную навуку Ньютан, Напалеон і Пётр I. «Ні адна дзяржаўная ўстанова Беларусі не мае падобных экзэмпляраў кнігі, а аналагічныя выданні налічваюць 27 асобнікаў ва ўсім свеце. Яшчэ ў XIX стагоддзі яны сталі букіністычнай рэдкасцю, а ў XXI практычна зніклі з кніжных кірмашоў», – паведамляе афіцыйны ліст адміністрацыі музея.

Фаліянт прадае за 15 000 еўра прыватны калекцыянер з Мінска. Грошы за кнігу трэба ўнесці да 1 верасня, інакш унікальнае выданне можа пакінуць Беларусь.

Галіна Хітрыкава

https://www.traditionrolex.com/8