https://www.traditionrolex.com/8
<p><span id="ctrlcopy">У вёсцы Крайск Лагойскага раёна ля царквы стаіць бюст апошняга расійскага цара Мікалая ІІ. Подпіс на пастаменце сведчыць, што пастаўлены ён як «падзяка святым царственным вялікамучанікам за шматгадовую нябесную дапамогу» Крайскаму прыходу.<span id="ctrlcopy"><br /></span></span></p>

У вёсцы Крайск Лагойскага раёна ля царквы стаіць бюст апошняга расійскага цара Мікалая ІІ. Подпіс на пастаменце сведчыць, што пастаўлены ён як «падзяка святым царственным вялікамучанікам за шматгадовую нябесную дапамогу» Крайскаму прыходу, паведамляе nn.by.

Храм быў збудаваны ў канцы ХІХ ст. і асвечаны ў гонар Мікалая Цудатворца.

«Пра тое, што царква Свята-Мікалаеўская, ведалі заўжды, — кажуць жыхары Крайска. — Але, пабачыўшы помнік цару, самі моцна здзівіліся».

Бюст пастаўлены з ініцыятывы мясцовага святара, айца Сяргея, да гадавіны знішчэння царскай сям’і. «Мікалай ІІ для яго вельмі важная персона», — адзначаюць у Крайску. Тады ж царкоўная брама была ўпрыгожаная іканапіснымі выявамі кананізаваных Расійскай Праваслаўнай Царквой вялікамучанікаў Раманавых.

Яшчэ адна незвычайнасць крайскага храма: за савецкім часам у царкве зрабілі Дом культуры, прыбудаваўшы да яе вялікае памяшканне.

Храм і клуб спалучаныя дагэтуль: у суботу да паўночы ў клубе грыміць дыскатэка, а ў нядзелю раніцай за сцяной, у царкве, пачынаецца служба.

царь


https://www.traditionrolex.com/8