https://www.traditionrolex.com/8
<p>Напярэдадні свята беларускай пісьменнасці ў Глыбокім, гісторыкі і краязнаўцы звярталі ўвагу на тое, што падчас рэканструкцыі горада некаторыя гістарычныя аб'екты проста зніклі з карты мястэчка</p>

Напярэдадні свята беларускай пісьменнасці ў Глыбокім, гісторыкі і краязнаўцы звярталі ўвагу на тое, што падчас рэканструкцыі горада некаторыя гістарычныя аб'екты проста зніклі з карты мястэчка, паведамляе радыё «Рацыя».

Напрыклад, былі разбураныя: міква – рытуальная яўрэйская лазня, і парэшткі млына, які належаў Радзівілам падчас іх валодання паловай Глыбокага. Але, як заявіў «Рацыі» намеснік міністра культуры Тадэвуш Стружэцкі, Міністэрства культуры не ўбачыла ніякіх парушэнняў падчас падрыхтоўкі да Дня беларускага пісьменства – усе працы вяліся ў межах заканадаўства:

– Горад змяніўся ў параўнанні з тым, якім быў. Безумоўна, што ўкладзены значныя сродкі і прыведзены ў парадак вельмі многія вуліцы, скверы, паркі. Я не магу сказаць, што тут ёсць значныя адмоўныя хібы, таму што ўсё тое, што тычыцца помнікаў гісторыка-культурнай спадчыны, то пытанні вырашаліся ў адпаведнасці з заканадаўствам, атрымліваўся дазвол міністэрства, таму нейкіх сур'ёзных парушэнняў тут не дапушчана.

2

3

4

Краязнаўца Уладзімір Скрабатун кажа, што грамадскасць цешыцца алеяй славутых землякоў, куды патрапілі ўсе гістарычныя асобы, не зважаючы на іх палітычныя прыхільнасці, – ад савецкага авіяканструктара Сухога да аднаго са стваральнікаў БНР Вацлава Ластоўскага. Але звяртае ўвагу на тое, што адзін з самых каштоўных будынкаў Глыбокага, кляштар кармелітаў, руйнуецца:

– Тая ж алея нашых славутых землякоў – гэта ўвогуле прэцэдэнт для ўсёй Беларусі, я так лічу. Толькі стаіць замаскаваны кляштар кармелітаў, хацелася б каб да яго дайшлі рукі, знайшлі грошы, усё ж такі гэта помнік другой катэгорыі, агульнанацыянальнага значэння. На жаль, да сённяшняга часу ён стаіць у руінах.

5

На думку краязнаўцы, улады павінны прынамсі правесці кансервацыю кляштара, а пры нагодзе і рэстаўрацыю.

6

7

Удзел у свяце ў Глыбокім прынялі ўсе раёны Віцебскай вобласці, якія раскінулі па горадзе, які стаў амаль цалкам пешаходным на два дні, свае падвор'і. Акрамя гэтага, свае культуры прадстаўлялі дэлегацыі з Латвіі, Літвы, Польшчы, Арменіі, Украіны і Расіі.

1

Рыгор Сапежынскі, фота аўтара

https://www.traditionrolex.com/8